• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Стражи Галактики. Часть 2
США. 3D, фантастика, боевик
Три дня до весны
Россия. Военный, детектив
Наваждение
США. Триллер, драма
Никита Кожемяка
Украина. Мультфильм
Урфин Джюс и его деревянные солдаты
Россия. 3D, мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Вучні СШ № 3 г. Крупкі наведалі выставу часопісаў «Вясёлка» ў дзіцячай бібліятэцы

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

Вучні СШ № 3 г. Крупкі наведалі выставу часопісаў «Вясёлка» ў дзіцячай бібліятэцыЛюбімаму часопісу дзяцей – «Вясёлцы» – спаўняецца шэсцьдзясят гадоў. І гэту нагоду супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі пастараліся выкарыстаць спаўна. Па-першае, яны арганізавалі выставу часопісаў «Вясёлка» пад назвай «Падарожжа ў краіну Дабрыні».

А па-другое, у адзін з дзён красавіка разам з вучнямі групы падоўжанага дня сярэдняй школы № 3 горада зрабілі падарожжа, з якога даведаліся шмат чаго новага і цікавага.

Бібліятэкар Алена Мазгова пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй стварэння часопіса, нагадала, што першым галоўным рэдактарам яго быў класік дзіцячай літаратуры Васіль Вітка. Затым «Вясёлку» рэдагавалі вядомыя беларускія пісьменнікі Еўдакія Лось і Анатоль Грачанікаў. І вось ужо трыццаць восьмы год свайму любімаму часопісу служыць яго галоўны рэдактар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі. Вось што ён сказаў аднойчы: «Вясёлка» – маё жыццё, мой касмічны Байканур, маё шчасце, сонца і паветра, гаючая крыніца творчасці, натхнення і чалавечай уцехі ў зямным раі». Забягаючы наперад, хочацца адзначыць, што ў далейшым падчас правядзення розных конкурсаў вучні беспамылкова паўтарылі прозвішчы галоўных рэдактараў «Вясёлкі».

– А зараз я назаву рубрыкі, пад якімі змяшчаюцца ў «Вясёлцы» цікавыя і змястоўныя матэрыялы, – працягвала Алена Уладзіміраўна. – «Жывая класіка», «Мой лепшы сябар», «Урокі мовы», «Хвілінкі-весялінкі» і іншыя. Да 500-годдзя беларускага кнігадруку, якое адзначаецца сёлета, арганізаваны сумесны праект часопіса «Вясёлка» і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі «Крышку пра кніжку». Шаноўныя рабяты, выбірайце на свой густ верш, казку, апавяданне, загадку, смяшынку, скорагаворку і атрымлівайце асалоду ад сустрэчы з беларускай мовай, узбагачайце сваю душу новымі ведамі пра нашу краіну, яе людзей, іх мудрасць, традыцыі, звычкі.

Вучні СШ № 3 г. Крупкі наведалі выставу часопісаў «Вясёлка» ў дзіцячай бібліятэцы

Вучні СШ № 3 г. Крупкі наведалі выставу часопісаў «Вясёлка» ў дзіцячай бібліятэцы

Падчас прэзентацыі вучні даведаліся, што ў 2013 годзе была заснавана серыя «Бібліятэка часопіса «Вясёлка». І праз год выйшла кніга Уладзіміра Ліпскага «Сакрэты колераў вясёлкі», складзеная з твораў, якія друкаваліся ў часопісе «Вясёлка» на працягу больш як сарака гадоў. Невялікія апавяданні і казкі – нібыта яскравыя колеры сапраўднай вясёлкі – увабралі разнастайныя прыгоды і адкрыцці, якімі так насычана жыццё дзяцей. «Разам з героямі кнігі вы можаце пасмяяцца і крышачку пасумаваць, праявіць дабрыню, дапытлівасць, кемлівасць, уважлівасць і паслухмянасць», – зазначыла бібліятэкар, паказваючы гэту кнігу.

Цікавасць у дзяцей выклікала і наступная інфармацыя. «Я помню ўсё...» – гэта новая кніга з серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка», дзе сабраны балючыя ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў – «дзяцей вайны».  Дарэчы, прэзентацыя гэтай кнігі адбылася на ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. 

Вучні СШ № 3 г. Крупкі наведалі выставу часопісаў «Вясёлка» ў дзіцячай бібліятэцы

Школьнікі, трымаючы ў руках часопіс «Вясёлка», давалі адказы на пытанні, разгадвалі загадкі, спрабавалі вымаўляць скорагаворкі. Варта адзначыць, што трэцякласнікі – пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі і актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх праводзімых тут мерапрыемствах. Выхавальнік групы падоўжанага дня Наталля Петрусевіч расказала, што хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна адклікаюцца на прапанову наведаць бібліятэку, і толькі з пачатку года яны тут пабывалі ўжо шосты раз. Што яны сябруюць з часопісам «Вясёлка», знаёмы з творамі яго аўтараў, бо многія з іх уключаны ў падручнікі для пачатковых класаў. Што «Вясёлка» – сапраўдны скарб для юных сяброў і жаданы госць у дамах і кватэрах.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.