• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

566-ю гадавіну населенага пункта адзначылі святам «Халопеніцкі карагод»

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

У апошнюю суботу верасня «Халопеніцкі карагод» у чарговы раз вітаў усіх жыхароў і гасцей пасёлка. Падчас правядзення свята, якое праходзіць у парку г.п. Халопенічы і свой адлік пачало з 2006 года, кожны раз гучаць успаміны аб мінулым мястэчка і яго адметных датах, віншаванні жыхароў з юбілеямі, дасягненнямі, значнымі падзеямі ў асабістым жыцці. Так было і на гэты раз.

У сваім выступленні старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў нагадаў, што сёлета адзначаецца 566-я гадавіна населенага пункта, які калісьці быў паселішчам, мястэчкам, пасёлкам, раённым цэнтрам і нарэшце стаў гарадскім пасёлкам. 

– Згодна гістарычных пісьмовых дакументаў, Халопенічы ўзніклі ў 1451 годзе, – працягваў Андрэй Вакулаў. – За ўвесь гэты час у лёсе пасёлка, як і ў лёсе кожнага чалавека, былі ўзлёты і падзенні, радасныя падзеі прыходзілі на змену трагічным. Бо ён – наш дарагі пасёлак – як жывая істота, жывы дзейсны арганізм. У ім сёння жывем мы, калісьці жылі нашы продкі, а далей на гэтай зямлі жыць нашым нашчадкам. Сардэчна віншую ўсіх са святам, жадаю, каб Халопенічы станавіліся з кожным годам яшчэ прыгажэйшымі, каб усе дамы былі прывабнымі, а яго жыхары славілі сваю малую радзіму шчырай і натхнёнай працай.

Далей вядучыя звярнулі ўвагу прысутных на свяце на некаторыя юбілейныя гістарычныя даты і здзяйсненні, што прыпадаюць на сёлетні год. У прыватнасці, спаўняецца 250 гадоў з часу падпісання каралём Станіславам Панятоўскім граматы, якая дазваляла заснаванне ў Халопенічах кірмашу. 245 гадоў назад (з 1772 года) уладальнікам паселішча стаў Марцыян Храптовіч, пры якім Халопенічы становяцца цэнтрам Аршанскага павета, маюць права горада і робяцца месцам правядзення павятовых сеймікаў. 

Але надыходзіць 1812 год. 205 гадоў таму ў час вайны з французамі быў разбураны маёнтак уладара Халопенічаў – графа Храптовіча. 

155 гадоў назад 20 сакавіка ў мястэчку нарадзіўся Адам Багдановіч – вядомы этнограф і фалькларыст, бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча. 120 гадоў таму ў Халопенічах, згодна перапісу таго часу, налічвалася найбольшая колькасць жыхароў – 2 254 чалавекі. Для параўнання, сёння ў пасёлку пражывае 1 566 чалавек.

Асобнай старонкай стала Вялікая Айчынная вайна. У верасні 1941 года фашысты расстралялі 800 жыхароў пасёлка. У лагеры смерці, які быў створаны ў Халопенічах, знішчана 1 600 чалавек. На франтах загінулі 137 чалавек, у партызанскай барацьбе – 24. Цёплыя словы ў свой адрас прымалі ветэраны вайны, якіх, на жаль, засталося толькі трое. Гэта – Уладзімір Адамавіч Скалубовіч, Роза Андрэеўна Баярына і Мікалай Сямёнавіч Гацура.

Тут жа была нагадана і яшчэ адна трагічная дата. Сёлета споўнілася 50 гадоў, калі 23 мая 1967 года над суседняй вёскай Гарадзішча пранёсся смерч і поўнасцю знішчыў яе літаральна за некалькі хвілін. 

Аднак, той ужо далёкі 1967 год быў адзначаны і прыемнай падзеяй: у верасні было здадзена ў эксплуатацыю трохпавярховы будынак Халопеніцкай сярэдняй школы. А праз 5 гадоў пасля ўступлення ў строй ёй было прысвоена імя Максіма Багдановіча.

Цікавым аказалася і знаёмства з жыхарамі, чые знамянальныя даты альбо юбілеі адзначаліся сёлета. У першую чаргу была названа сям’я Трыпуцень – Пётр Сяргеевіч і Ніла Фёдараўна 65 гадоў разам крочаць па жыцці. Віншаванні, у тым ліку і музычнае, шчырыя пажаданні, падарункі – усё гэта прымала сямейная пара. І наогул, адметныя даты сямейных пар сыпаліся, як з рога дастатку: 45-годдзе сумеснага жыцця адзначаюць Мікалай Уладзіміравіч і Тамара Сцяпанаўна Макарэвічы; 40-годдзе – Алег Міхайлавіч і Святлана Мікалаеўна Дзівіны; 35-годдзе – Вячаслаў Станіслававіч і Надзея Мікалаеўна Закрэўскія, Генадзь Уладзіміравіч і Галіна Васільеўна Бандарэнкі; 30-годдзе – Васіль Леанідавіч і Алена Станіславаўна Валасачы; 25-годдзе сумеснага жыцця – Уладзімір Міхайлавіч і Гражына Паўлаўна Баркоўскія, Сяргей Аляксеевіч і Вольга Пятроўна Семіжон, Уладзімір Пятровіч і Жанна Аляксандраўна Муха, Ігар Дзмітрыевіч і Жанна Пятроўна Салаўёвы, Уладзімір Іванавіч і Вольга Фёдараўна Баярын.

Затым на сцэну былі запрошаны Павел і Вікторыя Кабыш – маладая сям’я пасёлка. Да месца адзначыць, што Павел і Вікторыя 19 верасня сталі і шчаслівымі бацькамі – у іх нарадзіўся сынок Данілка, якому як самаму юнаму жыхару дасылаліся вітанні і пажаданні. Падарунак з найлепшымі словамі пажаданняў быў уручаны таксама мнагадзетнай сям’і. У Ігара і Таццяны Кураковых падрастаюць тры сыны – Ігар, Васіль і Іван.

Сям'я Кураковых

На свяце былі падведзены вынікі конкурсу «Сядзіба ўзорнага парадку». Пераможцамі яго сталі гаспадары аднаго з падворкаў па вуліцы Астроўскай – Васіль Церашкоў і Валянціна Ганчарова. Па выніках раённага агляду-конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е» ў намінацыі «Лепшая зона адпачынку» пераможцамі прызнаны Уладзімір і Святлана Алешка, а ў намінацыях «Смачнае лета» і «Мой чэмпіён» – Марыя Ганчарова.

Варта адзначыць, што на працягу свята настрой усім стваралі як мясцовыя самадзейныя артысты, вучні школы, так і народны ансамбль народнай песні «Крупчанка» Крупскага СДК. Халопеніцкі сельвыканкам і арганізацыйны камітэт «Халопеніцкага карагода» выказваюць удзячнасць яго спонсарам – ААТ «Здравушка-мілк» у асобе намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Эміліі Будрэвіч, дырэктару ТДА «Дэкас» Мікалаю Вусіку, сацыяльным работнікам стацыянарнага сацыяльнага пункта ТЦСАН, што знаходзіцца ў г.п. Халопенічы, і ўсім тым, хто садзейнічаў у арганізацыі і правядзенні свята. 

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.