• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

«Сустрэчы для душы» правялі для крупскіх педагогаў-ветэранаў

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

Рэалізацыя праекта «Сустрэчы для душы», над якім працуе раённы савет педагогаў-ветэранаў ужо трэці год, у чарговы раз адбылася ў раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы і Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Гасцей бібліятэкі вітала яе дырэктар Наталля Купрыянава. Ветэраны педагагічнай працы прайшліся па ўтульных залах, пазнаёміліся з новымі выставамі. Па ўсім было бачна, што вялікае маральнае задавальненне яны атрымалі каля з густам аформленых стэндаў «Край мой родны – Крупшчына», «Успамінаем карані свае», «Жывуць са мной побач землякі», «Крупшчына літаратурная». Зацікавіла іх і прэзентацыя «Гісторыя станаўлення бібліятэкі».

Радасцю напоўніліся сэрцы педагогаў, калі яны гарталі падшыўкі раённай газеты, пачынаючы з 60-х гадоў. Некаторыя пазнавалі сябе на фотаздымках, змешчаных у свой час у газеце, убачылі сваіх сяброў, знаёмых. Больш таго, многія знайшлі апублікаваныя замалёўкі і артыкулы, якія яны пісалі самі.

Педагогі-ветэраны доўга вялі размову з супрацоўнікамі бібліятэкі, задавалі пытанні, накшталт, як часта бібліятэку наведвае моладзь, як папулярызуецца сёння сучасная беларуская літаратура, якія навінкі паступілі апошнім часам і інш. Гутарка ішла і пра тое, з якіх гадоў трэба прывіваць чытацкі інтарэс у дзяцей, якія кнігі іх цікавяць больш за ўсё. Адчувалася, што для педагогаў-ветэранаў кніга – лепшы сябар і дарадчык.

Ад імя ўсіх прысутных старшыня ветэранскай арганізацыі педагогаў Валянціна Скваркоўская шчыра падзякавала супрацоўнікам бібліятэкі за цёплы прыём. Затым педагогі-ветэраны пайшлі ў мастацкую галерэю горада на сустрэчу з вядомым мастаком Аксанай Аракчэевай, якая ў гэты дзень прадстаўляла сваю выставу. І тут яны не заставаліся абыякавымі, задавалі пытанні Аксане Барысаўне, цікавіліся яе планамі на будучае.

Напрыканцы ўсе аднадушна адзначылі, што мерапрыемствы прайшлі ў атмасферы дружалюбнасці, а дзень – з вялікай карысцю для іх.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.