• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Народны ансамбль народнай песні «Жывіца» Крупскага РЦК больш за 20 гадоў вядзе канцэртную дзейнасць

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

З поспехам выступаў у многіх гарадах Беларусі, яго сустракалі апладысментамі і ў расійскім Сонечнагорску. А зусім нядаўна ансамбль стаў лаўрэатам III ступені конкурсу «На хвалях творчасці» ХІV абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». 

На сцэну ансамбль «Жывіца» выйшаў разам з дзяўчынкамі аб’яднання па інтарэсах «Чараўніца» Цэнтра дзіцячай творчасці, якія былі апрануты ў касцюмы знакамітай калекцыі «Кветка душа» Аксаны Коваль. Нумар атрымаўся незвычайна яскравым.

Фестываль штогод праходзіць ў Пухавіцкім раёне і лічыцца галоўным форумам аматарскай творчасці Мінскай вобласці, які ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. Дарэчы, гэта адна са знакавых культурных падзей традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Мінаблвыканкама. У конкурснай праграме прымалі ўдзел аматарскія калектывы народнай творчасці з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Вакальныя здольнасці прадэманстраваў і народны ансамбль народнай песні «Жывіца» Крупскага РЦК.

– Гэты фестываль быў своеасаблівым экзаменам, вынікам творчай дзейнасці, – дзеліцца ўражаннямі кіраўнік ансамбля Маргарыта Еўсявіцкая. – Прыемна было пачуць віншаванні ў адрас прадстаўнікоў культурнай сферы ад намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктара Сірэнкі. Феерычнай і эмацыянальнай часткай для нас стала конкурсная праграма «На хвалях творчасці». Мерапрыемства захапляла поліфаніяй гукаў, рытмаў, найгрышаў. Мы змаглі не толькі наталіцца жывой народнай творчасцю, пачуць сугалоссе лепшых калектываў Міншчыны, але і паказаць сябе, свае таленты на такім сур’ёзным конкурсе. Выступленні ацэньвала журы на чале з кампазітарам Ігарам Лучанком. Былі і такія аўтарытэтныя асобы, як мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, кампазітар Леанід Захлеўны і іншыя. А пасля конкурсу мы змаглі крыху расслабіцца і атрымаць незабыўную асалоду ад выступлення Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча. Мы вельмі ўзрадаваліся, калі даведаліся, што сталі лаўрэатамі – атрымалі дыплом III ступені. Такі вынік вельмі годны для нас. Яшчэ акрамя дыплома мы атрымалі каштоўны прыз – партатыўны камп’ютар. 

Нумар сапраўды атрымаўся яскравым. Спачатку на экране з’яўляецца відэа, дзе прыемны голас распавядае легенду пра папараць-кветку. Потым ужо на сцэну выходзіць «Жывіца». У той час, як ансамбль спявае прыгожую песню «Кветка душа», дзяўчынкі, нібы пялёсткі той самай чароўнай папараць-кветкі, у касцюмах выконваюць танец. Сюжэт легенды прагледжваецца на працягу ўсяго танца. У канцы кветка распускаецца. 

– Нумар зрабілі хутка, дзякуючы суладнай працы, – гаворыць Маргарыта Еўсявіцкая. – У вогуле, у нас атрымалася, на мой погляд, эфектна і зачаравальна. Дарэчы, ідэю пастаноўкі прапанавала дырэктар РЦК Галіна Бандарык, а вось з харэаграфіяй дапамагла метадыст РЦК Надзея Смолікава.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.