• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Ткачыха з Крупак Яніна Мікульчык атрымала званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь»

Рейтинг:   / 2
ПлохоОтлично 

Гэта сапраўдная падзея для нашага раёна. Ганаровы статус прысвоены літаральна днямі на пасяджэнні рэспубліканскай экспертнай камісіі, што адбылося ў Мінску. Каб павіншаваць майстра і пагаварыць пра творчасць, мы накіраваліся ў раённы Дом рамёстваў, дзе вось ужо 10 гадоў працуе Яніна Паўлаўна.

У прасторных залах паўсюдна адчуваецца творчае натхненне майстра – там шмат яе самых разнастайных работ, а таксама работ яе маці – вядомай ткачыхі, якую мы добра ведалі і добра памятаем – Надзеі Сямёнаўны Крыварот.

– І мае маленькія ручкі некалі ў далёкім дзяцінстве мелі дотык да гэтых прыгожых посцілак. Тады, калі я толькі рабіла першыя спробы ў спасціжэнні ткацкага майстэрства, – гаворыць Яніна Паўлаўна.

Дарэчы, амаль на самым пачатку нашай размовы высветліліся цікавыя, нават сімвалічныя супадзенні. 25 студзеня ў Яніны Паўлаўны будзе працоўна-творчы юбілей – 10 гадоў, як яна працуе ў Доме рамёстваў. І да гэтай даты ў яе такі, без перабольшвання, шыкоўны падарунак – званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Больш таго, гэта юбілейны год і для самога Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, якому сёлета спаўняецца 25 гадоў.

Вось на такой узнёслай ноце мы цалкам перанесліся ў непаўторны свет рукатворных тканых цудаў. Вось прыгожы льняны фартух – першая работа Яніны Паўлаўны ў Доме рамёстваў. Вось маміна калекцыя: посцілкі, якімі засцілалі ложкі, канапы – штодня і на святы, абрус на стол, які даставалі выключна з асаблівай нагоды. Прыгажосць!

–Там яшчэ ёсць палавічкі і шмат чаго іншага, – расказвае Яніна Паўлаўна. – А з чаго ткалі?  Што было, тое і бралі. Вось тут, напрыклад, аснова льняная прадзеная, а затыкалася паўшэрсцю.

Гэта сёння Яніна Мікульчык – вядомая і тытулаваная ткачыха, якая мае ўласны стыль і ўласны голас у творчым асяроддзі майстроў. А шмат гадоў таму яна і ведаць не ведала пра тое, што так бывае, а проста зайздросна хацела ткаць. Чаму зайздросна? Таму, што старэйшая і аўтарытэтная жанчына ў сям’і, бабуля, не дазваляла малой нават падыходзіць да кроснаў.   

– Яшчэ сапсуеш! – з усмешкай успамінае Яніна Паўлаўна бабуліну строгасць.

Але дапытлівае дзяўчо не крыўдзілася, а паціху назірала, як працуюць старэйшыя жанчыны. Назірала, запамінала і… марыла, што некалі і яна вось так паважна і ўрачыста сядзе за кросны. І гэты час настаў. 

– Ткалі тады выкладаную посцілку, памятаю, што аснова была чорная, а ніткі для ўзору рознакаляровыя. Мама сядзела за кроснамі, а я пазірала збоку. І калі бабуля некуды выходзіла, мама ціхенька звала: «Ну, добра, перакладзі». Я дакраналася да кроснаў, да нітак як да нечага таемнага, чароўнага і вельмі жаданага. Пакрысе спрабавала, так і пачала. А пазней ужо і бабуля больш не супраціўлялася, упэўнілася, што мне можна даверыць рамяство. Была я тады класе ў шостым. Але права сесці за кросны трэба было заслужыць не толькі вялікім жаданнем, але і вялікім стараннем, асвоіўшы іншыя навукі.  Спачатку дапамагала снаваць. Бабуля гаварыла: «Дзіцятка, пабегай». І я шчыра бегала. А снаваць даводзілася метраў па 20. І зараз у доме сцены пабітыя цвікамі, на якія нацягваліся ніткі як аснова для будучай тканіны. Затым вучылася навіваць, а потым ужо ўсё астатняе. Усё ткалася вось на гэтых кроснах: палавікі, посцілкі, рушнікі, абрусы, сурвэткі і нават шарсцяныя хусткі ў клетку – зялёную і чырвоную. І зараз тку на іх.

Яніна Паўлаўна расказвае, а сама пяшчотна гладзіць рукой кросны, якія цяпер стаяць у Доме рамёстваў – так зручней працаваць. 

– А колькі ім гадоў – я і не ведаю, – гаворыць яна. – Усё сваё жыццё іх памятаю. Мы ў Крупкі пераехалі ў 1953 годзе з Бярэзіншчыны і іх з сабой прывезлі. А зрабілі кросны таксама мае продкі, я нават не ведаю хто.

На сваім ужо дарослым шляху Яніне Паўлаўне з сям’ёй давялося жыць і працаваць у Барысаве, затым у Новалукомлі. Дарэчы, там, у мясцовым КБА, ткала сінелькавае палатно, з якога ў Чашніках выраблялі дываны. Так што, з ткацтвам амаль не разлучалася. А 10 гадоў таму вярнулася ў Крупкі, каб даглядаць маму. Менавіта Надзея Сямёнаўна і параіла супрацоўнікам Дома рамёстваў запрасіць на работу дачку, бо сама ўжо не мела таго здароўя, каб працаваць.

З таго і пайшло. За 10 гадоў Яніна Паўлаўна зрабіла шмат эксклюзіўных вырабаў, яна стала пераможцай і дыпламантам шматлікіх фестываляў і конкурсаў рознага кшталту. І заўсёды яна не толькі дэманструе свае вырабы, але і праводзіць майстар-класы, якія традыцыйна збіраюць шмат людзей. І гэта зразумела, бо многім хочацца прыхінуцца да вытокаў – якія б мы ні былі сучасныя, але генетычная памяць захоўвае ў нас самае адметнае, чым жылі нашы продкі, і часам ёсць патрэба да гэтага датыкнуцца.

Яніна Паўлаўна валодае рознымі тэхналогіямі старадаўняга ткацтва.

– Што да кроснаў, то тут самае галоўнае – правільна аснаваць, навіць і накідаць у ніт, – дзеліцца яна. – Калі як трэба накідаеш у ніт, то атрымаецца ўзор, а крыху памылішся – то ніткі будуць блытацца, тады трэба будзе растыкаць.

Улюбёны матэрыял майстра – лён, з якім яна пераважна і працуе. Ёсць вырабы, дзе выкарыстоўваецца самапрадзены лён. З мамінай і бабулінай практыкі памятае, як трэба правільна апрацоўваць сыравіну, ды і ляжыць душа да гэтага цудоўнага матэрыялу.

Вельмі цікавыя ўзоры, што можна ўбачыць на вырабах майстра. Спачатку, як прызнаецца яна, шмат чаго ішло проста ад душы, як падказвала творчая фантазія, як бачыўся выраб, які быў настрой. Зараз пачала больш грунтоўна вывучаць спецыяльную літаратуру. Гэта, бясспрэчна, добра. Але і ўласная фантазія майстра дарагога каштуе. Згадзіцеся, нашы бабулі літаратуры не вывучалі, яны, пераймаючы майстэрства ў спадчыну, далучалі нешта сваё. І гэтым іх творы былі адметныя.

Гадоў пяць таму Яніна Паўлаўна накіравала сваю ўвагу на паясы. Цяжка паверыць, што ў той час яна зусім не ўмела гэтага. Але моцнае жаданне, вопыт і праца зрабілі сваё. І тут да месца будзе сказаць, што цяпер у Доме рамёстваў цэлая калекцыя яе паясоў, а ў мінулым нядаўна годзе яна прывезла Гран-пры за высокае прафесійнае майстэрства, выдатны мастацкі густ, беражлівыя адносіны да мастацкіх традыцый, плённую працу па развіцці і папулярызацыі ткацтва паясоў з ІІІ рэгіянальнага свята-конкурсу «Беларускі пояс».  

І вось як раз перад нашым прыездам зняла з кроснаў чарговы свой твор. 

– Узор называецца «Міласэрнасць», – распавядае Яніна Паўлаўна. – Ён азначае любоў да бліжняга, спагаду, клапатлівыя адносіны да людзей. У цэнтры – узор складанага сонца як абярэг. 

Разглядаем яго, любуемся – сапраўды, вельмі прыгожая, складаная і дасканалая работа. 

– Нямала працы ўкладзена, – дзеліцца майстар. – 53 узорныя ніткі, не лічачы каёмкі – гэта шмат, покуль рукамі перабярэш…

Увесь час, што мы гутарылі, Яніна Паўлаўна расказвала пра розныя тэхналогіі, і, прызнацца, адразу зразумелага было мала, бо з гэтым, на жаль, сутыкацца раней не даводзілася. Але слухаць хацелася і хацелася, і пакрысе многае праяснялася, асабліва пасля таго, як майстар села за кросны, дзе была ўжо распачата новая работа. Праўда, менш складаная за папярэднюю, у 21 узорную нітку. Але тым не менш. Я назірала за ўвішнымі рукамі майстра, як яны спрытна перабіраюць кожную нітачку, як спрактыкавана спраўляюцца са складаным механізмам кроснаў. І толькі дзіву давалася!

– Калі я тку, я ўжываюся ў сваю работу, у мяне ніколі не бывае нейкіх непрыемных думак, – дзеліцца Яніна Паўлаўна.

І ў гэтым няма сумнення, бо ўся паэтыка жаночае душы бачыцца і чуецца ў кожным тканым шэдэўры.

У Яніны Паўлаўны шмат творчых задумак. Адна з іх – асаблівая. Плануе майстар саткаць і пашыць для сябе адмысловы касцюм, у якім яна будзе і надалей даваць майстар-класы, ездзіць на конкурсы, удзельнічаць у разнастайных выставах. Ужо зараз выношваецца творчая ідэя адносна якасці тканіны і ўзору, а таксама адносна мадэлі вопраткі і вобраза ў цэлым.

Яніна Паўлаўна – патомная ткачыха ў трэцім пакаленні. Так сталася, што яе брат і сястра, дзеці, а таксама двое старэйшых унучак маюць цікавасць да іншых заняткаў. А вось малодшы ўнук Ілья праяўляе непадробны інтарэс да ткацтва, і бабуля Яніна вельмі рада таму і спадзяецца на паслядоўніка дынастыі. І хоць у дзесяцігадовага хлопчыка і так даволі сур’ёзная нагрузка – вучоба ў гімназіі, заняткі ў Цэнтры дзіцячай творчасці, музычная школа, – але цяга да кроснаў бярэ сваё. Дарэчы, у Ільі ўжо ёсць хоць невялікая, але калекцыя ўласных работ. 

…Мы працягваем дзівіцца на далікатныя, вытанчаныя рушнікі і сурвэткі, на ўзорныя паясы. 

–Так, дзесяцігадовы творчы шлях майстра азначаны высокай узнагародай, і мы вельмі рады гэтаму і вельмі ганарымся, – падтрымала размову дырэктар Дома рамёстваў Вольга Алексіевіч. –  Трэба зазначыць, што немалы ўнёсак у гэта зрабіла Таццяна Леанідаўна Сухаплюева. У час яе кіраўніцтва Домам рамёстваў і разгортвалася гэта праца, назапашваўся вопыт, рабіліся эксперыменты, дасягаліся поспехі, што і стала падмуркам да такога значнага статуснага выніку. 

Яніна Паўлаўна Мікульчык пра свае тканыя вырабы можа расказваць цэлыя аповяды. Вельмі заўважна, з якой вялікай любоўю і павагай яна ставіцца да кроснаў, да самога працэсу ткацтва, а гэта рамяство не з лёгкіх. І яно аддзячвае жанчыну за гэта сваёй вытанчанай прыгажосцю, у якой асаблівая народная эстэтыка, мастацкі густ нашых продкаў, што прайшлі праз вякі, радуюць нас сёння і будуць натхняць нашых паслядоўнікаў.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.