• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Розны гліняны посуд можна ўбачыць у Крупскім музеі на выставе «Адзінства 4-х стыхій» (фота)

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Падчас экскурсіі ў Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей яго наведвальнікі пабачаць посуд, які вырабляўся на збожжа і вадкасць – так званыя карчагі, посуд розных памераў і формаў, каб гатаваць і захоўваць ежу: гаршкі (варэечкі, ручасцікі), збаны, гарлачы (гладышы, стаўбуны), глякі, латушкі, макацёры, пражальнікі, патэльні. Рабілі кубкі (кухлікі), слоікі, міскі, хлебніцы, гаршкі-спарышы, бутлі, бутэлькі, церніцы, чарпакі, салонкі, а таксама свісцёлкі, цацкі, вазоны.

 

– Ганчарная справа – адно з самых старажытных рамёстваў у свеце. Лічыцца, што першыя вырабы з гліны і вады чалавек змайстраваў яшчэ ў часы ранняга неаліту, – расказваў экскурсантам навуковы супрацоўнік музея Максім Алешка. – Ганчарнае рамяство здаўна служыла для вырабу сасудаў, у якіх маглі захоўвацца ежа, зерне, вада. Затым сталі з’яўляцца новыя віды прадметаў посуду.

Ганчарная справа не стаяла на месцы, у хуткім часе ганчарныя вырабы сталі выкарыстоўвацца ў будаўніцтве. Прыклад таму – вогнетрывалая цэгла. Такія вырабы адрозніваліся трываласцю, даўгавечнасцю, воданепранікальнасцю. Менавіта ганчарныя вырабы, якія захаваліся, расказваюць нам, як жылі нашы продкі, як развівалася гэта старажытнае рамяство. 

Гісторыя ганчарнай справы вельмі шырокая і разнастайная. У кожнай частцы свету яна свая. У Кітаі гэты промысел зарадзіўся яшчэ за дзве тысячы да нашай эры. І гэта справа тут была арганізавана на высокім узроўні, аб чым сведчыць вынаходніцтва такога якаснага віду керамікі, як фарфор.

У Антычным Свеце асноўным матэрыялам ганчарнага промыслу з’яўлялася простая жалезістая гліна, з якой ствараліся цудоўныя антычныя амфары, вазы і іншыя сасуды. На яшчэ сырыя вырабы наносіўся малюнак, а затым чорны лак. У Старажытнай Грэцыі ганчарная справа стала відам выяўленчага мастацтва. Вядомыя на ўвесь свет грэчаскія вазы вывозіліся ў іншыя краіны і лічыліся знакам багацця і раскошы.

Ганчарная вытворчасць удасканальвалася на працягу стагоддзяў. У пачатку VІІІ стагоддзя ў краінах Еўропы вырабы пачалі пакрываць палівай (глазурью). Палівалі таксама гліняныя пліты, якімі высцілалі падлогу. Паліва ўтрымлівала прымесі розных металаў, кожны з якіх даваў сваё пэўнае адценне.

Экскурсанты даведаліся, што ў славянскіх народаў ганчарны промысел зарадзіўся яшчэ ў дагістарычную эпоху. Першапачаткова ганчары выкарыстоўвалі ляпную тэхніку. Хаця форма такога посуду была далёка ад ідэалу, затое асартымент яго нават у тыя часы быў вялікім: розныя гаршчкі, патэльні, збаны, карчагі і інш. Ганчарны круг на Русі з’явіўся ў ІХ стагоддзі, і гэта прывяло да з’яўлення новага віду промыслу. Насельніцтва шырока выкарыстоўвала гліняны посуд. З’явілася вялікая колькасць ганчарных майстэрняў, вырабы якіх з розных абласцей адрозніваліся паміж сабой па форме, памерамі, на дне вырабаў ставілася сваё кляймо.

На тэрыторыі Беларусі ганчарнае рамяство вядома з часоў неаліту, калі з’явіліся першыя вылепленыя ўручную гліняныя вырабы, посуд для прыгатавання ежы на вогнішчы. Ганчары фарміравалі посуд на нажным ганчарным крузе, абпальвалі ў горнах або ў печы і дэкаратыўна апрацоўвалі.

– Адрознівалі некалькі спосабаў апрацоўкі: абварванне (гартаванне), задымленне і паліванне, – працягваў Максім Алешка. – Абвараны ў аўсяным цесце, а затым абпалены посуд атрымліваўся плямістым (рабым), задымлены – чорным, астатні – чырвоным, паліўным і простым.

Тут жа ён прадэманстраваў такі посуд, які прысутнічае на выставе.

Напрыканцы экскурсавод зазначыў:

– З часам ганчарнае рамяство, як і многія іншыя, пераўтварылася ў мастацтва. Выкананыя з гліны розныя сімвалічныя жывёлы, музычныя інструменты, цацкі і іншае, з’яўляюцца важным накірункам у беларускай традыцыйнай кераміцы.

 

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.