krupki.by

ru RU be BE en EN

Жыві і квітней Беларусь!



Жыві і квітней Беларусь!

Автор / Светлана Гринь / Четверг, 10 сентября 2015 10:34 / Просмотров: 2820

Крок у гісторыі – крок у будучыню. Мы жывём на сваёй зямлі, у сваёй краіне, аддаем ёй лепшае, што маем. Шчыра, з радасцю, натхненнем і любоўю. Так рабілі многія пакаленні беларусаў, і таму зараз мы трывала стаім на моцным падмурку сваіх продкаў. Іх крокі ў гісторыю ўпэўненыя і яркія. Рабілі іх людзі, беларусы, мае суайчыннікі, землякі, суседзі, мая сям’я.

Мы ніколі не перастанем захапляцца мужнасцю нашых дзедаў, якія адвялі ад нас чорнае крыло вайны. Тады яны, маладыя, сталі бранёй на шляху ворага, каб абараніць сваю зямлю, сваю Радзіму, свае сем’i. Зраненым вярнуўся з вайны мой дзядуля Сцяпан Міхайлавіч. Яму, партызану, было тады толькі 17. Памятаю як я, дзесяцігадовая, у Дзень Перамогі чытала яму віншавальную паштоўку – сам ён зрабіць гэтага не мог, бо страціў вока на вайне, а другім бачыў дрэнна. Дзядуля маўчаў, а па шчацэ ціха цякла сляза. «Чаму ты плачаш?» – сумеўшыся запытала я. «Гэта, унучка, ад шчасця, бо недарэмна мы тады ваявалі. Бачыш, якое сонца свеціць і якая ты ў мяне прыгожая». Яго крок у будучае быў моцным. 

Працавітыя і ўвішныя беларусы з асаблівым пачуццём аднаўлялі свой разбураны вайною дом. Мая бабуля, Марыя Мікалаеўна, аднаўляла завод, на якім потым працавала. Па ўзросце ёй якраз было ляльку ў руках трымаць, а яна насіла дошкі. Але цяжкасці бабуля не ўспамінае, успамінае радасць мірнага жыцця. А яшчэ тое, што заўсёды  заходзіла да людзей з добрымі навінамі – яна была паштальёнам. Зараз у бабулі шасцёра праўнукаў. Яе крок у будучае быў годным.  

Шмат у сваім жыцці зрабіў і мой бацька. Ён будаваў бальніцу, каб людзі маглі атрымліваць медыцынскую дапамогу, і дзе потым нарадзілася я. Будаваў шматкватэрны дом, дзе я расла, і той, дзе зараз жыву ўжо са сваёй сям’ёй. А таксама школу, дзе я вучылася. Усё жыццё старанна працуе мая мама, у яе руках – клопат пра нашу сям’ю. Іх крок у будучыню – стваральны і ўпэўнены. Бачыце, колькі ў мяне падстаў для гонару?! 

Свой адметны шлях, поўны выпрабаванняў, прайшоў наш народ, пакуль змог атрымаць незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць. Зараз Беларусь – маладая і прыгожая краіна. І мы, маладыя, рашучым і свабодным крокам iдзём па яе шырокіх дарогах насустрач будучаму. Наша дзяржава зрабіла шмат, каб мы жылі ў міры, атрымалі добрую адукацыю, змаглі раскрыць і прымяніць свае здольнасці. Каб мы маглі марыць і дасягаць, ствараць і ісці наперад. А гэта сапраўды каштоўны дар. Сёння – наш час, мы сталі на крыло і гатовыя да прыгожага палёту. Скажаце – узнёслыя словы. Сапраўды так. Але нарадзіліся яны ў душы недарэмна. Сярод маіх знаёмых і сяброў – інжынеры, праграмісты, настаўнікі, людзі ў пагонах… Пералічваць можна шмат. Уся гэта гвардыя зрабіла свой першы прафесійны крок. Я добра ведаю, што сорамна за іх не будзе! У маладых сем’ях нарадзіліся дзеткі – жыццё выходзіць на новы віток.

…Я іду па вуліцы роднага горада ў адзін з апошніх летніх дзён. Настаўнікі збіраюцца на жнівеньскую канферэнцыю – яны прыгожыя і натхнёныя. Мамы робяць свае апошнія візіты ў дзіцячы магазін – хутка 1 верасня. На вуліцы шматлюдна – заканчваецца абедзенны перапынак і крупчане зделавіта спяшаюцца на работу. У мастацкай галерэі новая выстава – там работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі. Хутка пачнуць з’язджацца брутальныя ўсюдыходы – у нашым раёне стартуе знакамітая гонка трофі «Liqua». Здаецца, невялікі горад, а столькі розных падзей! Усё гэта круціцца ў маёй галаве, бо сапраўды цікава. Як чалавеку і як маладому журналісту.  Я шчаслівая, што знайшла сваё месца ў жыццi. Некалі ў мяне была мара, а зараз яна стала явай. Як цудоўна адчуваць сябе не толькі стваральнікам цяперашняга і будучага, але і яго летапісцам! А гэта адказнасць удвая – перад кожным чалавекам, пра якога пішу, перад сваім горадам, раёнам, перад сваёй краінай. 

На сонечнай вуліцы светла і бадзёра пасля прайшоўшага дажджу. Ён яшчэ зіхаціць кроплямі на пялёстках кветак на клумбах і прыкметна асвяжыў аксамітны газон. У мяне добры настрой, бо іду я на цікавую работу, а вечарам убачу каханага мужа і маленькую дачушку, мяркуюцца ў госці мамы-таты, якія зараз ганарацца новым статусам бабулі-дзядулі. Мы будзем вячэраць, размаўляць пра ўсё на свеце. Нам утульна ў нашым доме, бо будавалі яго з любоўю. І нам утульна ў нашай краіне, бо яна таксама будавалася з любоўю. Адчувальна гэта літаральна ва ўсім: у магчымасцях для навучання і развіцця моладзі, у клопаце аб сем’ях і людзях ва ўзросце, у тым, што можна спакойна працаваць, раскрываць свае здольнасці, займацца спортам, адпачываць, падарожнічаць… І не баяцца за сваю бяспеку.

Жыві і квітней, Беларусь! Твой сённяшні і заўтрашні дзень – у нашых руках. І мы зробім усё, каб твая будучыня была прыгожай.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

21 мая, с 9.00 до 12.00 "прямую линию" проведет управляющий делами Миноблисполкома

В субботу, 21 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Минского областного исполнительного комитета ГУРИНОВИЧ Владимир Александрович. Телефон 8 (017) 500-41-60.

21 мая с 9.00 до 12.00 "прямую линию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 21 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Крупского райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.