krupki.by

ru RU be BE en EN


10 чэрвеня пачнецца фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

Автор / Новости области / Среда, 08 июня 2022 16:02 / Просмотров: 661

10 чэрвеня пачнецца ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”.

Канцэртны праект “МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ БЕЛАРУСI”

У канцэртнай зале Палаца культуры г.Маладзечна адбудзецца канцэртны праект “Маладыя галасы Беларусі” з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Маладзечанскага маладзежнага народнага музычнага тэатра.
Канцэртная праграма пройдзе ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Рыгор Сарока.

Пачатак мерапрыемства 10 чэрвеня ў 17.00.

 

“МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – уручэнне ўзнагарод Беларускага саюза кампазітараў.

ГА “Беларускі саюз кампазітараў” прадстаўляе праект “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – уручэнне ўзнагарод за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў. Унікальны праект – спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі. Гэта новы рух, новае дыханне. Унікальнае месца творчай сілы, дзе людзі натхняюцца і ствараюць.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць кампазітары-намінанты і артысты Рэспублікі Беларусь: народныя артысты Васіль Раінчык, Леанід Захлеўны, Эдуард Ханок, заслужаныя артысты Жанет, Уладзімір Ткачэнка, заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, кампазітар Дзмітрый Далгалёў, канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі, “Concertino”, ансамбль “Верасы”, а таксама Валянціна Альшанская, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Салаўёў, Вольга Булай, Кацярына Шумская і іншыя.
Мастацкі кіраўнік праекта – старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч.

Пачатак 11 чэрвеня у 11.00. 


Спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае на спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.

Гэта містычная легенда аб любові ў адной дзеі Аляксея Дударава.

Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта – Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Пачатак мерапрыемства 11 чэрвеня ў 18.00.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.

Праграму фестываля можна знайсці тут.

Автор

admin

admin

Актуально

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.