krupki.by

ru RU be BE en EN


З 23 па 25 мая ў Нясвіжы пройдзе ХХIV свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”,

Автор / Новости области / Среда, 22 мая 2019 11:43 / Просмотров: 635

З 23 па 25 мая 2019 года ва ўслаўленым Нясвіжы пройдзе ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, арганізатарам якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

На працягу 24-х гадоў мастацкія фэсты ў Нясвіжы застаюцца адной з самых адметных падзей у культурным жыцці Беларусі. Штогод гэтыя інавацыйныя праекты яднаюць айчынную музыку розных эпох і жанраў, мастацкія выставы і тэатральныя паказы, з моманту свайго заснавання і да сёнешняга дня яны сталіся сімвалам узнаўлення і адраджэння гісторыі беларускага мастацтва, перш за ўсё – музычнага.

Асноўныя мерапрыемствы свята 2019 года прысвечаны 200-годдзю выбітнага кампазітара Станіслава Манюшкі, таму своеасаблівым музычным прынашэннем юбіляру ад усіх аматараў і знаўцаў яго творчасці станецца вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі “Нясвіж – крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў”, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У рамках свята адбудзецца творчая сустрэча маэстра Фінберга і канцэрт “Год юбілею Станіслава Манюшкі”.

Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прадставяць свае новыя канцэртныя праграмы, у якіх прагучаць лепшыя ўзоры беларускай музыкі з ХІІ па ХХІ стагоддзе. Канцэрт “Рэлігійныя творы айчынных майстроў” адбудзецца ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт “Музыка беларускіх палацаў” – у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа.

У Нясвіжскім цэнтры культуры адкрыецца мастацкая выстава работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей”.

Па традыцыі ў першы дзень нясвіжскай імпрэзы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю па п’есе Ж.Б.Мальера “Ён мужык, а яна ­ паненка” (рэжысёр Яўген Валабоеў).

Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам “Новае ў Нясвіжы” ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, мастацкага кіраўніка ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, прафесара Міхаіла Фінберга.

Праграма свята “Музы Нясвіжа – 2019”:

23 мая 2019 года

19.00  Нясвіжскі раённы цэнтр культуры – спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ж.Б.Мальер “Ён мужык, а яна ­– паненка” (рэжысёр Яўген Валабоеў).

24 мая 2019 года

15.00  Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка – Творчая сустрэча і Прэс-канферэнцыя «ГОД ЮБІЛЕЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ», народны артыст Беларусі, прафесар М.Я. Фінберг, Сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці і г. Нясвіжа.

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Канцэрт струннага квартэта і ансамбля кларнетыстаў. Кіраўнікі – Таццяна ВАЙЛАПАВА,   Віталій ЗУБРАЎСКІ

Нясвіжскі цэнтр культуры – адкрыццё мастацкай выставы з пленэрнага фонду Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей” . 

18.00 Нясвіжскі цэнтр культуры – АДКРЫЦЦЁ  СВЯТА МАСТАЦТВАЎ “НЯСВІЖ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ І ЯГО АДНАДУМЦАЎ” (вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі). Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль;

Кіраўнікі: Раман ВЕТРАЎ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА, салісты: Дзмітрый САЎЧЫК (кантрабас), Аляксей СТВОЛ (кантрабас); Яўгенія АРЛОВА (скрыпка); Ганна БРЫЛЁВА (фартэпіяна)

25 мая 2019 года

12.00  Нясвіжскі касцёл – «РЭЛІГІЙНЫЯ ТВОРЫ АЙЧЫННЫХ МАЙСТРОЎ». Канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Кіраўнікі: Людміла КАЛІНОЎСКАЯ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА

14.00  Тэатральная зала Палацавага ансамбля г. Нясвіжа – “МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ ПАЛАЦАЎ”. Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль; творчы дуэт – арфа i скрыпка

Кіраўнікі: Юлія ШЧАСНОВІЧ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА, Алена АБУШКЕВIЧ, Алена НАВУМЕНКА

17.00  Нясвіжскі цэнтр культуры – “НОВАЕ Ў НЯСВІЖЫ”. Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля ТАМЭЛА, Таццяна ГЛАЗУНОВА, Галіна ГРАМОВІЧ, Валерыя ГРЫБУСАВА, Алеся ДЗЕРЖАВЕЦ, Дзмітрый КАЧАРОЎСКІ, Руслан МУСВІДАС, Аляксандр САЛАЎЁЎ, Яўген ЦЫМБАЛІСТ, Ягор ШАРАНКОЎ. Вакальная група: Аляксандр ДЗЮМІН, Святлана БУДАРЫНА, Таццяна КАРАСЁВА, Андрэй ПЯТРОЎ. 

Дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ. 

МАСТАЦКІ  КІРАЎНІК – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.