krupki.by

ru RU be BE en EN


Дызайнерскія кампазіцыі крупчан адправіліся на конкурс тэхнічнай творчасці «ТэхнаЁлка»

Автор / Новости района / Четверг, 26 ноября 2020 09:14 / Просмотров: 365

Нашы майстры паказалі, якімі могуць быць навагоднія прыгажуні, калі да іх стварэння падысці творча. Кропелька фантазіі, розныя адценні творчай думкі і сучасныя тэхналогіі – вось галоўныя патрабаванні да работ удзельнікаў.

– Калі на абласны этап конкурсу «Калядная зорка» мы намініравалі пераважна кампазіцыі ЦДТ, то на «ТэхнаЁлку» з 10 адабраных работ 7 – з устаноў адукацыі, – распавядае дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Вераніка Сяліцкая. – Усяго ж на нашым раённым этапе было прадстаўлена 25 работ. Школы вельмі пастараліся. Хочацца адзначыць крэатыў і нестандартны падыход дзяцей і настаўнікаў Ухвальскай, Каласоўскай, Халопеніцкай СШ, гарадскіх сярэдніх школ № 1 і № 3.

Конкурсу ўжо шмат гадоў, і прафесійнае журы штогод вітае нешта новае, творчыя знаходкі, таму мінулагоднімі падыходамі яго не здзівіць.

– І мы гэта кожны раз уліч­ваем, каб трапіць у кагорту лепшых, хоць гэта вельмі не проста, – працягвае Вераніка Сяліцкая. – Бо ў першую чаргу будуць браць да ўвагі фактар інавацыйнай творчасці, тэхналагічнае выкананне, эстэтычны выгляд. У нашай скарбонцы ёсць дызайнерскія ёлкі, кампазіцыі, святочныя ўпрыгожванні. Назвы гавораць самі за сябе: «Ёлка-металістка», «Ёлка-весялушка», «Чароўны фанарык», «Каляднае ззянне» і іншыя.

Жадаем ім поспеху і бу­дзем чакаць весткі аб перамозе!

Автор

admin

admin

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.