Шматвекавая гісторыя слаўных подзвігаў нашых суайчыннікаў, горыч трагедый, лёсы розных пакаленняў, працоўныя поспехі, доўгі шлях пераўтварэнняў і станаўлення – усё гэта злілося ў памяці нашага народа адзіным словам Беларусь. Кожны ўкладае ў яго свой сэнс, свой змест, але аб’ядноўвае нас усіх адзінае пачуццё любові да сваёй радзімы, жаданне бачыць яе па-сапраўднаму моцнай, магутнай і незалежнай дзяржавай.
Гэты дзень вызначальны для нашага народа тым, што супадае са слаўнай датай вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Мы з асаблівай удзячнасцю ўспамінаем ратныя і працоўныя подзвігі старэйшых пакаленняў, якія далі запавет нам абараняць свабоду і незалежнасць роднай Беларусі. Гэта і ёсць тыя непаўторныя каштоўнасці, якія назаўсёды застануцца разам з намі.
У святочныя дні мы задумваемся пра цяперашняе і будучае нашай Айчыны, пра тое, што мы зрабілі і што нам разам яшчэ трэба зрабіць для яе ўмацавання і развіцця.
Дзякуй вам за адданасць Айчыне, за магчымасць жыць пад мірным небам.
Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці і ўзаемапаразумення! Няхай у вашых сем’ях заўсёды ўладараць мір і спагада!
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок.