Як адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзімір Ахрамчук, стварэнне клуба ў першую чаргу прызвана прыцягнуць найбольшую колькасць крупчан, асабліва моладзі, да здаровага ладу жыцця і актыўным заняткам спортам. Яшчэ адна мэта – выяўленне таленавітых спартсменаў, якія, магчыма, у хуткім часе змогуць абараняць гонар Крупшчыны на турнірах самага рознага ўзроўню.