У фінальным заплыве лодак-парных Кацярына ў дуэце з Юліяй Бычык фінішавала на трэцяй пазіцыі, саступіўшы аўстралійскай камандзе, якая была другой, усяго адну секунду. Такім чынам, таленавітая спартсменка дадала да сваёй і без таго ўнушальнай калекцыі ўзнагарод яшчэ і бронзавы медаль Кубка свету.