На гэту дату да ААТ «Старасельскае», якое закончыла ўборку збожжавых першым у раёне, далучыліся хлебаробы ААТ «МайскаеАгра» і ААТ «Крупскі райаграсервіс». 99,7% пасяўных плошчаў убрана ў ААТ «Кляновічы», 98,6% – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 95,6% – у ААТ «Халопенічы».
Калі гаварыць пра намалоты, то самы высокі паказчык у ААТ «Кляновічы» – 23 070,5 тоны збожжа. 9 741,0 тону збожжа намалацілі ў ААТ «Старасельскае», 9 217,9 тоны – у ААТ «Халопенічы», 8 630,4 тоны – у ААТ «МайскаеАгра» і 8 350,7 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсервіс».
Што тычыцца ўраджайнасці, то самая высокая яна – 41,0 ц/га – у ААТ «Старасельскае», затым ідзе ААТ «Кляновічы», дзе на круг атрымана 40,3 ц/га, і ў сярэднім па 35,4 ц/га збожжа атрымалі хлебаробы ААТ «Халопенічы».
На 106% выканалі першую запаведзь хлебароба працаўнікі ААТ «Крупскі райаграсервіс» (з плана 1 190 тон яны здалі дзяржаве 1 261,3 тоны збожжа), на 102% – сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (з плана 1 150 тон здадзена 1 178,5 тоны). Набліжаюцца да завяршэння здачы збожжа дзяржаве ДП «Ухвала» (96%), ААТ «МайскаеАгра» (94%) і ААТ «Старасельскае» (93%). Увогуле з раёна з задання 8 950 тон на хлебапрыёмныя пункты паступіла 7 772 тоны збожжа.