krupki.by

ru RU be BE en EN


Вучні і настаўнікі Бобрскай школы наведалі музей Якуба Коласа ў Мінску і падзяліліся ўражаннямі

Автор / Новости района / Пятница, 04 ноября 2022 15:04 / Просмотров: 572

Краіна маштабна адзначыла 140-гадовы юбілей пісьменніка, педагога, вучонага, народнага паэта Якуба Коласа. Паўсюль прайшлі ўрачыстасці і імпрэзы па захаванні спадчыны класіка. Прывітанне з нагоды свята накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

«Геній яго паэтычнага таленту раскрыўся на зломе эпох, калі ў пачатку XX стагоддзя адбываўся пошук нацыянальнай ідэнтычнасці і шляхоў далейшага развіцця нашага народа. Шэдэўры класіка выявілі самыя тонкія грані беларускай душы, узнялі на вяршыні мастацтва роднае слова, сталі заклікам і запаветам суайчыннікам аб святым абавязку самаадданага служэння Ра­дзіме», – цытуе Прэзідэнта Беларускае тэлеграфнае агентства. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што коласаўскае слова аб шчырай любові да роднага краю, неабходнасці абараняць бацькоўскі парог, памятаць гісторыю і свае карані і сёння ўражвае актуальнасцю і выступае духоўнай асновай сучаснага грамадства.

У Стоўбцах, на малой радзіме Якуба Коласа, адбылося адкрыццё бронзавага помніка пісьменніку. Скульптура ўвасабляе паэта ў народным вясковым адзенні. Ён быццам прысеў адпачыць на хвілінку, а на твары – усмешка. Такім запомніўся ён навечна. Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Прысутнічала і праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч, якая ганарыцца сваім продкам і спадчынай, якую ён пакінуў краіне. Дарэчы, у стварэнні помніка прымалі ўдзел прадпрыемствы і арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, простыя жыхары Мінскай вобласці.

Актыўна прайшло святкаване  знакавай даты і на Крупшчыне. Выставы, экскурсіі, імпрэзы, коласаўскія чытанні, конкурсы, віктарыны, квэст-гульні – насычаная праграма пакінула незабыўны след аб жыцці і літаратурным шляху пісьменніка.

Вучні і настаўнікі Бобрскай сярэдняй школы наведалі літаратурны музей Якуба Коласа ў Мінску і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Алена БАЙЛУКОВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры:

– Якуб Колас – гэта цэлая эпоха. На працягу ўсяго жыцця ён змагаўся за адраджэнне роднага краю, дбаў пра людзей, захапляўся краявідамі. Правільна адзначыў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, што пытанні захавання гісторыі, любові да роднага краю, якія ўзнімаў Якуб Колас у сваіх творах, актуальныя і ў сучаснасці. Уклад у літаратурны скарб нашай краіны – магутны і велічны. На творах класіка выхавалася не адно пакаленне, і яшчэ колькі будзе выхоўвацца! Бо, сапраўды, творы пісьменніка – неўміручыя.

Анастасія ПЛЯШКОВА, 10-класніца:

– Напярэдадні святкавання дня нараджэння Якуба Коласа мы паехалі на экскурсію. У ціхім мястэчку горада Мінска на вуліцы Акадэмічнай сярод векавых соснаў стаіць двухпавярховы дом. Гэта літаратурны музей Якуба Коласа. Цікава, што амаль усе экспанаты музея з’яўляюцца аўтэнтычнымі. Пэўна, гэта і дазволіла нам паглыбіцца ў паэтычны свет творцы. Здавалася, што рыпне паркет, і ў пакой увойдзе сам паэт і пачне дэкламаваць «Новую зямлю». Экскурсійны час прайшоў хутка, але незабыўныя светлыя ўражанні застануцца на ўсё жыццё. Яшчэ неаднаразова ў думках я буду сюды вяртацца. Асабліва, калі на ўроках беларускай літаратуры будзем вывучаць творы Якуба Коласа.

Паліна ГОЛЕЦ, 10-класніца:

– Творы Якуба Коласа суправаджаюць нас з ранняга дзяцінства, вучаць любіць сваю малую радзіму. Імем паэта названы вуліцы, плошчы, бібліятэкі. Кампазітары пісалі музыку на словы класіка. Яго творы перакладаліся на розныя мовы свету. У літаратурным музеі беражліва захоўваюцца асабістыя рэчы паэта. Гэта дазваляе наведвальнікам на пэўны час паглыбіцца ў даўніну, калі жыў і тварыў пісьменнік свае літаратурныя шэдэўры, адчуць атмасферу, якая так натхняла паэта. Мы прайшліся там, дзе ступаў легендарны паэт. А дрэвы, пасаджаныя Якубам Коласа, сімвалізуюць вечнасць яго імя.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

28 марта состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 марта, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

28 марта прием граждан проведет заместитель начальника ИМНС

28 марта с 11.00 до 12.00 в здании ГУП «Крупское ПМС» по адресу: Крупский район, д. Каменка, ул. Мелиоративная, д. 2, (приемная руководителя), заместитель начальника инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району - начальник управления по работе с плательщиками по Крупскому району Закревский Александр Геннадьевич проводит выездной личный прием. Предварительная запись будет осуществляться 27 марта 2024 г. с 08.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по телефону 8 (01796) 2-72-24.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.