Для вучняў 9-11 класаў быў арганізаваны «круглы стол» на тэму: «Ведай і выконвай закон» з удзелам участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Крупскага РАУС Вольгі Магіленка. А для вучняў пачатковых класаў – практыкум «Ты і тваё здароўе». Акрамя лекцый, школьнікі прынялі ўдзел у флэшмобе пад назвай «У здаровым целе здаровы дух». Падчас танцаў дзеці сапраўды атрымалі зарад энергіі і добры настрой. Напрыканцы былі арганізаваны піянерскі збор і выстава малюнкаў.