У прыватнасці, наведваюцца па месцы жыхарства падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку ў ІДН (такіх на Крупшчыне 22), а таксама неблаганадзейныя сем’і. Акрамя прафілактычных гутарак з падлеткамі па месцы іх пражывання, супрацоўнікі міліцыі праводзяць сустрэчы ў навучальных установах, працоўных калектывах, нясуць дзяжурствы ў месцах масавага адпачынку моладзі.