На працягу трох дзён моладзь змагаецца ў розных конкурсах, удзельнічае ў спаборніцтвах па валейболе і футболе. У квэст-гульні «Падарожжа па роднай краiне» ўдзельнікі выконваюць інтэлектуальныя, творчыя і спартыўныя задання. Праяўляюць кемлівасць у творчым конкурсе «Візітка». Вынікам фестывалю стане вызначэнне пераможцаў, самай актыўнай каманды на працягу ўсяго мерапрыемства, якая зможа найбольш ярка праявіць сябе ў творчасці, спорце, прадэманстраваўшы самы моцны і дружны «Васільковы вянок».