Па тэмпах уборкі з пачатку жніва не ўступае першынства ААТ «Старасельскае», дзе на прыведзеную вышэй дату збожжавыя ўбраны на 93,9%. На другім месцы – ААТ «Кляновічы», тут збожжавыя ўбраны на 82,6% і на трэцім – сельгасфіліял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (68,9%).
На плошчы 3 919 га абмалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы», на 1 911 га – у ААТ «Старасельскае», на 1 627 га – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».
Аналагічны парадак размяшчэння гаспадарак і па намалотах: 9 881,2 тоны – у ААТ «Кляновічы», 4 728,0 тон – у ААТ «Старасельскае» і 4 420,0 тон – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».
Што датычыць ураджайнасці, то тут лідзіруе ААТ «Крупскі райаграсервіс» – 31,4 ц/га, па 28,2 ц/га збіраюць хлебаробы ААТ «МайскаеАгра», па 27,2 ц/га – сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».
Усе гаспадаркі раёна адначасова з уборкай збожжавых і зернебабовых вядуць звоз саломы з палёў. Убраць яе трэба на 12 014 гектарах. Па стане на 9 жніўня гэта работа выканана на плошчы 5 646 гектараў (47% да задання). Спрасавана салома на плошчы 3 055 гектараў, звезена рулонаў з палёў на 1 550-гектарнай плошчы (3 292 тоны).
Гаспадаркам раёна запланавана здаць дзяржаве 9 134 тоны збожжа. Яго здадзена ўжо 4 895 тон, што складае 54% да задання. 2 429 тон пшаніцы з запланаваных 5 500 тон паступіла на Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў, 1 881 тона пшаніцы (заданне 2 500 тон) і 585 тон жыта (заданне 1 000 тон) адвезена на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў.