На ўчарашні дзень узарана амаль 10 000 гектараў. У лідарах – ААТ «Крупскі райаграсервіс», СГФ «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», ААТ «Старасельскае» і «МайскаеАгра». На фінішную прамую выйшаў працэс уборкі кукурузы на сілас і зерне. Практычна ва ўсіх гаспадарках яе прыбралі цалкам. Усяго з палёў ААТ «МайскаеАгра», «Халопенічы» і «Кляновічы» засталося ўбраць 928 гектараў. У сувязі з умовамі надвор’я на сённяшні дзень ураджайнасць каралевы палёў на сілас знізілася. Кожны гектар дае ў сярэднім па раёне па 207 цэнтнераў. У гаспадарках таксама працягваецца ўнясенне арганічных угнаенняў пад ворыва i вапнаванне кіслых глеб.