Напрыклад, толькі ў Смалявіцкім лясгасе каля 5 700 гектараў лесу былі ператвораны ў буралом. І работнікі Крупскага лясгаса прыйшлі яму на дапамогу і штодзень прымаюць самы актыўны ўдзел у аднаўленні лясоў. За перыяд правядзення акцыі ім трэба пасадзіць тут каля 100 гектараў лесу. На 30 гектарах запланавана пасадзіць лес у Стараслабодскім і Ухвальскім лясніцтвах, якія таксама пацярпелі ад урагану. І работы па аднаўленні лясоў ідуць поўным ходам. У Смалявіцкім лясгасе пасаджана 34 гектары лесу, а ў названых лясніцтвах нашага раёна лес пасаджаны на ўсёй запланаванай плошчы.