Наша Даша з’яўляецца адной з 37 уладальнікаў спецыяльнай прэміі – навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія сталі ў 2015/2016 навучальным годзе пераможцамі і прызёрамі заключных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах і конкурсаў прафесійнага майстэрства. Такая падтрымка накіравана на стымуляванне інтэлектуальнай і творчай дзейнасці навучэнцаў сталічнага рэгіёну.