Месца збору каманд і рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца ў будынку Крупскага гарадскога фізкультурна-аздараўленчага комплексу з 6 да 6.30, а спаборніцтвы пройдуць на возеры Сялява. Арганізатары мерапрыемства ўпэўнены, што рыбаловам-аматарам удасца пахваліцца сапраўднымі трафеямі, але калі і не надарыцца вялікага ўлову, добры настрой, новыя знаёмствы, абмен сакрэтамі гэтай захапляльнай справы ўдзельнікам гарантаваны. Да таго ж, каманды-пераможцы будуць узнагароджаны граматамі, медалямі, дыпломамі.