Адначасова вядзецца адпрацоўка гандлёвых кропак на прадмет продажу алкаголю непаўналетнім. Усяго з пачатку года выяўлена 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, знішчана 50 літраў брагі і адзін самагонны апарат. Супрацоўнікі РАУС заклікаюць грамадзян, якія ведаюць пра факты самагонаварэння, паведаміць аб гэтым па тэлефоне 5-51-17. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.