Распавялі пра людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй прафесіі і аб установах адукацыі, дзе дадзеную спецыяльнасць можна атрымаць. Абарона работ праходзіла ў форме творчай прэзентацыі. Па выніках фестывалю Гран-пры было прысуджана 8 даследаванням. Вось яны пераможцы – Ангеліна Белая з Нацкай СШ, Яна Швед з Ухвальскай СШ, гімназісткі Лізавета Ціханавецкая і Хрысціна Драгун, Таццяна Алексяёнак з Хацюхоўскай СШ, Раман Бараноўскі і Яна Рабчынская з Худавецкай СШ, Ксенія Ляшкова з Каласоўскай СШ і вучаніца СШ № 1 горада Крупкі Аляксандра Смірнягіна. Пераможцы фестывалю прымуць удзел у прафарыентацыйнай сустрэчы са спецыялістамі Крупскага раёна.