онкурс складаўся з чатырох заданняў: партфоліо піянера-лідара, самапрэзентацыя, сацыяльна-значная справа і турнір эрудытаў. Кожны з удзельнікаў паказаў высокія здольнасці, прадэманстраваў свае лепшыя якасці. Рабяты даказалі, што маюць правы насіць ганаровае імя піянер. Па выніках конкурсу Дыпломам I ступені ўзнагароджана Крысціна Рошчына, піянерская дружына Крупскай раённай гімназіі, Дыпломам II ступені – Уладзіслава Самахвал, дружына СШ № 3 г. Крупкі і Дыплом III ступені атрымала Таццяна Шэлепень, дружына СШ № 1 г. Крупкі.