А таксама пра тое, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай спрыяе рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту. Спецыялісты ААБ «Беларусбанк» распавялі старшакласнікам аб прафесіі фінансіста і аб рабоце з фінансавымі інструментамі. Правялі невялікі дыспут аб карысці і шкодзе грошай. Хлопцы і дзяўчаты дружна абмяркоўвалі гэтае пытанне. У заключэнні яны адзначылі, што атрыманыя фінансавыя веды спатрэбяцца ім у жыцці.