Набыццё працоўных навыкаў – адна з асноўных задач змены. Добраўпарадкаванне тэрыторыі, падрыхтоўка школы да новага навучальнага года і дапамога ААТ «Кляновічы» – такія працоўныя будні хлопцаў і дзяўчат. І ўсё гэта патрабавала немалых сіл, уменняў і навыкаў. Школьнікам дапамагалі выхавальнікі Інэса Міхайлаўна Карань і Таццяна Уладзіміраўна Кланюк. З панядзелка тут пачне дзейнічаць экалагічны атрад «Добрыя сэрцы».