Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ «Кляновічы», дзе з пачатку жніва збожжавыя ўбраны з плошчы 1 587 гектараў, што складае 29,8 працэнтаў да задання. Другімі ідуць хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе абмалочана 857 гектараў збожжавых, а гэта 32,7 працэнтаў, трэцімі – ААТ «МайскаеАгра» – тут убрана плошча ў 661 гектар (27,9 працэнтаў).
Самая высокая ўраджайнасць – 35,1 цэнтнеры з гектара – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 32,4 – у ААТ «МайскаеАгра», 31,0 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 28,5 – у ААТ«Старасельскае».
Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» –
4 454,1 тоны. Другое месца па намалотах у ААТ «Старасельскае» – 2 443,0 тоны, трэцяе месца займае ААТ «МайскаеАгра», дзе намалочана 2 140,82 тоны збожжа.
А вось як спрацавалі хлебаробы гаспадарак за папярэдні дзень – 10 жніўня. У ААТ «Кляновічы» было намалочана 644,4 тоны збожжа і ўбрана плошча ў 236 гектараў. У ААТ «Старасельскае» ў той дзень з убранай 195-гектарнай плошчы намалочана 578,0 тон збожжа, а ў ААТ «МайскаеАгра» было абмалочана 102 гектары і намалочана 365,8 тоны збожжа.