Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ «Кляновічы», дзе з пачатку жніва збожжавыя ўбраны з плошчы 2 812 гектараў, што складае 52,7% да задання. Другімі ідуць хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе абмалочана 1 422 гектараў збожжавых, а гэта 54,2%, трэцімі – ААТ «МайскаеАгра» – тут убрана плошча ў 1 100 гектараў (46,5%).
Самая высокая ўраджайнасць – 33,2 цэнтнера з гектара – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 33,1 – у ААТ «МайскаеАгра», 29,4 – у ААТ «Старасельскае», 28,3 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 28,2 – у ААТ «Кляновічы».
Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» –
7 919,5 тоны. Другое месца па намалотах у ААТ «Старасельскае» – 4 178,0 тоны, трэцяе месца займае ААТ «МайскаеАгра», дзе намалочана 3 643,17 тоны збожжа.