Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ «Кляновічы», дзе з пачатку жніва збожжавыя ўбраны з плошчы 3 664 гектары, што складае 68,7% да задання. Другімі ідуць хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе абмалочана 1 900 гектараў збожжавых, а гэта 72,4%, трэцімі – ААТ «МайскаеАгра» – тут убрана плошча ў 1 445 гектараў (61,0%).
Самая высокая ўраджайнасць – 34,2 цэнтнера з гектара ў ААТ «МайскаеАгра», 32,7 – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 29,0 – у ААТ «Старасельскае», 28,4 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 28,3 – у ААТ «Кляновічы».
Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» –
10 386,3 тоны. Другое месца па намалотах у ААТ «Старасельскае» – 5 514,0 тон, трэцяе месца займае ААТ «МайскаеАгра», дзе намалочана 4 947,0 тон збожжа.