У турніры, які праходзіць у рамках круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў і арганізацый, прымаюць удзел 9 каманд. Завершыцца першынство 21 лістапада. Па яго выніках лепшыя більярдзісты ўвойдуць у склад зборнай раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.