Моладзь таксама прыняла ўдзел у студэнцкім саміце, у час якога быў арганізаваны тэлемост. У другі дзень форуму прайшлі «круглыя сталы», конкурсныя і дыскусійныя пляцоўкі і навучальныя семінары. У дзень закрыцця «Студэнцкай восені» ўдзельнікі наведалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі сталіцы.