Удзел у ёй могуць прыняць усе чытачы дзіцячай бібліятэкі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Кожны ўдзельнік павінен прачытаць кнігі аб вайне і па магчымасці падзяліцца сваімі думкамі аб прачытаным, напісаўшы водгук. Лепшыя з іх будуць змешчаны на спецыяльным стэндзе бібліятэкі.
Пераможцы акцыі будуць вызначаны ў наступных намінацыях: самы актыўны чытач; самы цікавы водгук аб прачытаным. Па яе выніках будуць вызначаны самыя чытальныя кнігі аб вайне.
Ужо сёння наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі могуць азнаёміцца з цікава аформленай кніжна-ілюстрацыйнай выставай «І памяць аб вайне нам кніга ажывіць». На ёй прадстаўлены дакументальныя і мастацкія творы, прысвечаныя падзеям 1941-1945 гг. Як нам паведаміла бібліятэкар Алена Мазгова, у рамках акцыі плануецца праводзіць самыя розныя мерапрыемствы на ваенную тэматыку.