Затым у групе «Моладзь Міншчыны» сацыяльнай сеткі «Вконтакте» праводзіцца онлайн-галасаванне. З пачатку года Крупшчыну ўжо прадставілі Аляксандра Церабун, Валерыя Вакулава, Алена Дубава, Анастасія Рубін, Валерыя Ермаковіч. А ў ліпені ў інтэрнэт-праекце ўдзельнічала настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г. Крупкі, актывістка Анастасія Антаневіч. Набраўшы амаль 200 галасоў, яна стала пераможцай.