Выстава фотаработ «Які цудоўны гэты свет...» адкрылася ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева. У экспазіцыю ўключаны фатаграфіі з міжнароднай фотавыставы «Свет вачыма жанчын». Для ўдзелу ў ёй свае работы даслалі 160 жанчын-фатографаў з 16 дзяржаў. Прэм’ера фотавыставы адбылася ў адным з культурных цэнтраў Ізраіля яшчэ ў мінулым годзе. З таго часу экспазіцыя падарожнічае па свеце, і цяпер спынілася ў нашым горадзе. Пазнаёміцца са шматлікімі творчымі работамі жанчын можна да 29 верасня.