З заданнем па ўборцы кукурузы крупскія аграрыі справіліся. На сілас убрана 4 220 гектараў, нарыхтавана 76 515 тон зялёнай масы. На зерне ўбрана 1 014 гектараў, валавы збор склаў 6 958 тон. У гэтыя дні вядзецца ўзняцце зябліва. У цэлым па раёне паднята 10 871 гектараў, заданне выканана на 59%. Працягваецца вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад зяблевае ворыва. Вывезена 138 тысяч тон арганікі, што складае 125% да плана, пад зябліва ўнесена 88 тысяч тон угнаенняў, або 80% да задання.