У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» ў Крупскім РАУС 31 кастрычніка прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Перад васьмікласнікамі СШ № 3 горада Крупкі выступілі кіраўніцтва райаддзела ўнутраных спраў і кіраўнікі сярэдняга звяна. Праваахоўнікі распавялі школьнікам аб сваёй службе, правялі экскурсію па аддзеле. Азнаёмілі падлеткаў з работай аператыўна-дзяжурнай службы, прадэманстравалі спецтэхніку.