Конкурс быў па-сапраўднаму захапляльным. Усе падзеі разгортваліся на базе сярэдняй школы № 2 г. Фаніпаля і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Менавіта там крупчане годна паказалі сябе як юныя даследчыкі. Адразу два дыпломы прывезлі вучні СШ № 3 г. Крупкі. Таццяна Аляхновіч стала дыпламантам I ступені, а Мацвей Лебедзеў – III ступені. Дыплома I ступені быў узнагароджаны вучань Крупскай пасялковай школы Аляксей Навіцкі. Пажадаем юным даследчыкам новых поспехаў і дасягненняў!