Крупчане праявілі сябе ў XI спартакіядзе сярод ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці. Спаборніцтвы праходзілі з 2 па 4 лістапада ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі крупскай раённай арганізацыі «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Генадзь Граковіч, Барыс Галін і Васіль Макарэвіч. Па выніках спаборніцтваў Барыс Галін заняў першае месца ў більярдным спорце. Генадзь Граковіч – другое месца па шахматах. У Васіля Макарэвіча тры чацвёртых месцы – у дартсе, у стральбе і ў кідках у баскетбольнае кальцо.