Акцыя «Стань прыкметней у цемры!» прайшла ў першы дзень новай вучэбнай чвэрці ў Крупскай раённай гімназіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі цікавыя загадкі, адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у гульнях на тэму дарожнага руху. Чацвёракласнікі прадэманстравалі наяўнасць флікераў – сваіх надзейных сяброў у цёмны час сутак. Як адзначылі педагогі гімназіі, дадзеная акцыя праводзіцца з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.