Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прайшла гэтымі днямі. Месца сустрэчы – Крупская раённая бібліятэка. Сярод гасцей – старшыня Мінскай абласной арганізацыі «БСЖ» Святлана Сарока. Аб рабоце раённага аб’яднання за два з паловай гады расказала яго старшыня Лілія Федзькіна. Затым абралі новае праўленне і старшыню аб’яднання – Алену Бомбераву, дырэктара СШ № 1 горада Крупкі. Пасля Святлана Сарока распавяла пра мэты і задачы, якія ставіць перад сабой «Беларускі саюз жанчын», і аб мерапрыемствах, якія праводзяцца абласной арганізацыяй. Падрабязнае асвятленне тэмы ў бліжэйшым выпуску газеты.