• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Наемник
США. Боевик, триллер
Напарник
Россия. Комедия, приключения
ЛЕГО Ниндзяго Фильм
Дания, США. 3D, мультфильм
Любовь в городе ангелов
Россия. Комедия
Оно.
США. Ужасы
Дозор джунглей
Франция. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Роўна 50 гадоў назад над Гарадзішчам пранёсся смерч

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

У рэдакцыю раённай газеты гэтымі днямі прыйшло пісьмо ад ураджэнкі вёскі Гарадзішча Халопеніцкага сельсавета Валянціны Міхайлаўны Прышчэпавай (Падкапаевай). Вось што яна піша...

«Добры дзень, паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі. Цяпер я жыхарка горада Гродна, а ў Гарадзішчы і сёння жыве мая мама Кацярына Іванаўна Прышчэпава. Нядаўна ёй споўнілася 90 гадоў. Я часта прыязджаю да яе, чытаю вашу цікавую газету. Колькі сябе помню, мае бацькі яе выпісвалі пастаянна. У адным з нумароў была надрукавана і замалёўка пра нашага дарагога юбіляра – маму. Дзякуй вам. А ў сваім допісу я хацела б напомніць чытачам раёнкі аб вялікай бядзе, якая звалілася на Гарадзішча майскім днём 1967 года».

23 мая 1967 года. Гэты дзень увайшоў у гісторыю вёскі Гарадзішча Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна як трагічны.

Наша вёска заснавана ў 1775 годзе. Размешчана яна на левым узбярэжжы невялікай рачулкі Эса на чатырох узгорках у трох кіламетрах ад гарадскога пасёлка Халопенічы. Таму і называюць яе так: Гарадзішча першае, другое, трэцяе і чацвёртае, лічачы ад Халопенічаў.

50 гадоў таму надарылася вялікая бяда. Быў цёплы майскі дзень, людзі працавалі на палетках, у полі. Раптам неба хутка счарнела, узняўся страшэнны вецер, і ўсю вёску ад краю да краю ахапіў віхор – смерч. Тут жа адна за адной сталі разбурацца пабудовы, ламацца і валіцца дрэвы, электрычныя слупы. Вёска была знішчана за некалькі хвілін. 

Не засталося ні дамоў, ні садоў. Загінула дзяўчынка Галечка, якой якраз у гэты дзень споўнілася 10 гадкоў. Гэта быў яе першы і апошні юбілей. Другая дзяўчынка Лідачка, равесніца Галі, была заціснута бервяном ад разбуранай хаты і знаходзілася некалькі дзён у непрытомнасці. Многія людзі пацярпелі ад гэтай навалы. Між тым, ў суседніх паселішчах з аднаго і з другога бакоў ад Гарадзішча былі толькі знесены дахі ў некаторых хатах.

Смерч знёс у неба і людское нажытае дабро. Не было чаго адзець, усё было раскідана, усё прапала. Вакол усё гарэла ад паваленых слупоў электраперадачы. Не было аніякай дарогі. На дапамогу па расчыстцы тэрыторыі прыбылі ваенныя. Працавалі яны, як кажуць, ад цямна да цямна. Усё згарнулі на два бакі, расчысцілі дарогу, каб маглі прайсці машыны. Пачалася адбудова нашай вёскі. Дамы ўзводзілі навучэнцы будаўнічых вучылішчаў, саўгасныя будаўнікі, а таксама мясцовыя жыхары. Трэба было за лета гэта зрабіць. Усё будаўніцтва вялося за дзяржаўныя сродкі.

Вялікі дзякуй ад усіх жыхароў вёскі Гарадзішча і дзяржаве, імя якой былы Савецкі Саюз, і ўсім тым, хто дапамагаў, прымаў удзел у адбудове. Узводзілі не толькі жылыя дамы, але і школу, і магазін, і ферму. Усіх нашых дзетак вывезлі ў дзіцячыя санаторыі дзе яны знаходзіліся ўсё лета.

Некаторыя нашы вяскоўцы пераехалі ў іншыя населеныя пункты. Многіх ужо няма на гэтым свеце, а тыя, хто і цяпер жывуць у Гарадзішчы, ніколі не забудуць аб гэтай трагедыі мясцовага маштабу.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА, вёска Гарадзішча – горад Гродна.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.