• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Месячнік «Белая трость» праходзіць з 15 кастрычніка па 15 лістапада

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Сёння мы публікуем зварот дзяржаўнай установы «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» да дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных арганізацый.

Аб руху «Белая трость» і мерапрыемствах, якія будуць праходзіць падчас месячніка, расказвае старшыня раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Ала МАЗНЁВА:

– Наша раённая арганізацыя створана ў маі 1964 года. На яе ўліку стаіць 81 чалавек, хаця ў раёне налічваецца 223 чалавекі з недахопам зроку.

Ужо ідзе 26-ы год, як гэту арганізацыю ўзначальваю я. І колькі помню, на ўліку не стаяла больш 85-ці чалавек. Штогод адны ўходзяць, другія становяцца на ўлік. Але вось ужо апошнія два гады колькасць членаў арганізацыі змяншаецца, хаця ў нашым раёне ёсць 12 дзяцей з недахопам зроку. Гэтыя дзеці паступаюць у навучальныя ўстановы, набываюць спецыяльнасці і працягваюць працаваць за межамі раёна.

Мэта грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» – аб’яднаць больш маладых людзей. Яны працуюць па пытаннях безбар’ернага асяроддзя ў рэспубліцы, пераймаюць вопыт іншых, імкнуцца навучыць відушчых людзей правілам зносін з людзьмі, у якіх часткова страчаны зрок. На жаль, сярод інвалідаў па зроку прыкладна адна трэць маладых людзей. Але я працавала і працягваю працаваць з пажылымі людзьмі. У нашай арганізацыі 80% пенсіянераў, а 20% працуючых, г.зн. узрост складае ад 50 гадоў і маладзей.

У раённай арганізацыі мы праводзім мноства самых розных мерапрыемстваў, удзельнічаем у абласных і раённых выставах народнай творчасці. Сёлета мы ўпершыню аб’ядналіся з раённай ветэранскай арганізацыяй і прынялі ўдзел у выставе сельскагаспадарчай прадукцыі. Экспанаты прадставілі Галіна Сініцына, Ала Кошалева, Таццяна Жукава і Вольга Зуёнак (на здымку справа налева). Месца пераможцаў мы не занялі, але былі адзначаны як удзельнікі выставы. Спадзяюся, што ў наступным годзе, пазнаёміўшыся з усімі намінацыямі, нашы людзі зоймуць дастойнае месца.

Мы ўдзячны намесніку старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Алене Яўціхіеўне Іотчанка за праяўленыя чуласць і сардэчнасць да нас. Па ўсіх пытаннях, звязаных з выставай, я працавала менавіта з ёй. А на ўліку раённай арганізацыі «БелТІЗ» стаяць 54 ветэраны працы. Вялікі дзякуй таксама арганізатарам злёту маладых спецыялістаў і рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі ФПБ «Мы – вместе!», на якіх прысутнічалі 10 членаў нашай арганізацыі і якім спадабаліся як выступленні кіраўніцтва раёна, так і вялікая канцэртная праграма.

Як вядома, з 15 кастрычніка пачынаецца месячнік «Белая трость». У гэтым годзе мы плануем арганізаваць сустрэчу 13 кастрычніка – падчас правядзення Тыдня маці і 13 лістапада – у Міжнародны дзень сляпых. У планах таксама наведванне Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея і мастацкай галерэі горада. Выступяць перад намі і выхаванцы Крупскай дзіцячай школы мастацтваў. А наперадзе – традыцыйная навагодняя сустрэча.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.