• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

У Крупскім раёне правялі акцыю "Наш чысты лес"

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Як вядома, лясная гаспадарка вырашае вялікія дзяржаўныя задачы ў галіне аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Штогод на работы па добраўпаракаванні лясоў і навядзенні парадку на землях ляснога фонду арганізацыяй лясной гаспадаркі накіроўваюцца значныя сілы і сродкі.

Садзейнічанне падтрыманню ў належным стане земляў ляснога фонду з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна. Разам з тым, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.

– Менавіта для прыцягнення мясцовага насельніцтва, моладзі, грамадскасці да дзейнасці лясной гаспадаркі 7 кастрычніка бягучага года і праводзілася добраахвотная акцыя пад дэвізам «Наш чысты лес», – адзначыла намеснік дырэктара Крупскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталля Камовіч. – Напярэдадні ў нас была створана рабочая група, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні добраахвотнай акцыі, вызначаны аб’екты. У Крупскай пасялковай сярэдняй школе, Ухвальскай, Абчугскай, Ігрушкаўскай, Халопеніцкай, Бобрскай і СШ № 3 горада былі праведзены лекцыі аб значэнні лесу. Толькі за адзін дзень 7 кастрычніка з 17-ці вызначаных аб’ектаў было ўбрана 76,2 куб. м смецця і сухога галля, ліквідавана 1,8 м3 адходаў, на плошчы 1,2 га наведзены парадак ля помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову.

Далей Наталля Камовіч расказала, што ў добраахвотнай акцыі прыняло ўдзел 317 чалавек. Гэта – работнікі лясгаса, прадстаўнікі райвыканкама і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», школьнікі. Работнікі Сяляўскага лясніцтва, у прыватнасці,  убіралі берагі возера Сялява, зоны адпачынку «Залаты рог» і «Шып», Выдрыцкага – кварталы 15, 16 і 25, Халопеніцкага – зону адпачынку «Выспа» і берагі Сялявы, Крупскага лясніцтва – навялі парадак ля помніка воінам 1812 года. Работнікі Бобрскага доследна-вытворчага лясніцтва ўбралі тэрыторыю ля месца адпачынку «Крыніца», што на рацэ Бобр. Наогул, літаральна ўсімі лясніцтвамі і добраахвотнікамі былі ўбраны месцы адпачынку, вызначаныя кварталы, асаблівая ўвага ўдзялялася ачыстцы лесу паблізу населеных пунктаў.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.