• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Тор: Рагнарёк
США. 3D, боевик, фантастика
Последний богатырь
Россия. Комедия, семейный
Скайлайн 2
Сингапур, Великобритания. Фантастика
Маленький вампир
Нидерланды, Германия. 3D, мультфильм
Фиксики: Большой секрет
Россия. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Кастрычніцкая рэвалюцыя стала паваротнай падзеяй для гісторыі мінулага стагоддзя

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Менавіта аб гэтым ішла размова на мітынгу, прысвечаным 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, які прайшоў у Крупках 7 лістапада.

Традыцыйным месцам для ўскладання кветак стаў помнік Уладзіміру Леніну, дзе сабраліся ветэраны вайны і працы, члены Камуністычнай партыі Беларусі, прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ».

Вядучы мітынгу Яўген Падаляк адзначыў, што, нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі гэтай гістарычнай даты, застаецца нязменным, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года стала адной з найвялікшых падзей ХХ стагоддзя, якая паўплывала на ход гісторыі многіх краін. Вызначыўшы новую эпоху ў развіцці чалавецтва, рэвалюцыя натхніла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнятання і няроўнасці, пераўтварыла ў жыццё такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць.

– Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну – Рэспубліку Беларусь, – працягваючы сказанае вышэй зазначыў намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Андрэй Вараб’ёў. – Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша рэспубліка ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця, займае дастойнае месца ў сусветным згуртаванні, праводзіць палітыку міралюбнасці і добрасуседства. Мы будуем сваю суверэнную дзяржаву на прынцыпах стварэння, імкнення да сацыяльнай справядлівасці, захавання нацыянальных традыцый і павагі да гісторыі.

Са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі крупчан і гасцей горада павіншавала сакратар Крупскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Таццяна Мельнік:

– Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта свята тых, хто помніць, ведае і паважае гісторыю сваёй краіны, бярэ ўсё лепшае, што дасягнута старэйшым пакаленнем. Нашы дзяды і прадзеды шчыра верылі ў ідэалы рэвалюцыі – раўнапраўе і сацыяльную справядлівасць. З ідэямі Кастрычніка яны ўзводзілі першыя электрастанцыі, заводы і фабрыкі, стваралі калгасы, ішлі праз полымя Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку, першымі пакаралі касмічную прастору. Вопыт 1917 года навучыў нас імкнуцца да лепшага, упартай працай будаваць дэмакратычную дзяржаву. Увесь дабрабыт мы ствараем сваімі рукамі. Стваральная праца, любоў да роднай зямлі, павага да старэйшага пакалення, да гісторыі і традыцый – вось што аб’ядноўвае сёння беларускае грамадства.

З самымі шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнуліся ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Аляксей Казадоеў і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзімір Рогаў. У сваіх выступленнях яны адзначалі, што з імем Кастрычніцкай рэвалюцыі звязаны шматлікія перамогі, здзяйсненні і дасягненні нашага народа, якія і цяпер працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару. У гэты святочны дзень гучалі пажаданні міру, шчасця, спакою і дабрабыту ў кожнай сям’і, у кожным доме.

Пасля таго, як да помніка Уладзіміру Леніну былі ўскладзены традыцыйныя гваздзікі, усіх прысутных на мітынгу запрасілі ў Крупскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы на прэзентацыю выставы «Вехі гісторыі».

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.