• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Тор: Рагнарёк
США. 3D, боевик, фантастика
Последний богатырь
Россия. Комедия, семейный
Скайлайн 2
Сингапур, Великобритания. Фантастика
Маленький вампир
Нидерланды, Германия. 3D, мультфильм
Фиксики: Большой секрет
Россия. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

У Крупках адбыўся справаздачна-выбарны сход Крупскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

На парадку дня стаялі наступныя пытанні: справаздача аб рабоце Крупскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі за перыяд з 25 лістапада 2016 года па 4 лістапада бягучага года; справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі за гэты перыяд; выбары сакратара і рэвізійнай камісіі Крупскай раённай арганізацыі КПБ, былі разгледжаны таксама іншыя арганізацыйныя моманты.

У справаздачным дакладзе сакратар Крупскай раённай арганізацыі КПБ Алена Ліхолап адзначыла, што толькі дакладна вывераны курс, належная прапрацоўка ідэйна-тэарэтычных палажэнняў, актыўная і мэтанакіраваная растлумачальная работа праграмных мэт і задач сярод грамадзян, арганізаванасць і з’яднанасць партыйных радоў стваралі і будуць нарошчваць аўтарытэт партыі, дазволяць дабівацца поспехаў у яе справах і пачынаннях.

– Наша партыя абавязана ў сучасных умовах адэкватна рэагаваць на падзеі і з’явы жыцця, прадугледжваць іх развіццё, дабівацца дзейсных рэзультатаў у забеспячэнні захавання грамадска-палітычнай стабільнасці і станоўчай дынамікі развіцця беларускага грамадства, – гаварыла Алена Браніславаўна. – Пры строгім захаванні дзеючага заканадаўства і статутных норм унутрыпартыйнага жыцця камуністы павінны выступаць як магутная і дынамічная палітычная сіла, якая мае ўзважаную, навукова абгрунтаваную праграму сваіх дзеянняў. Менавіта на гэта і павінны быць накіраваны намаганні партыйнага актыву.

У дакладзе адзначалася, што раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі аператыўна рэагуе на палітычныя падзеі ў краіне, на пастановы вышэйстаячых партыйных органаў, своечасова выпрацоўвае меры па іх рэалізацыі ў межах свайго маштабу дзейнасці, адказна адносіцца да выканання ўласных рашэнняў. У большасці камуністаў арганізацыі ёсць пастаянныя партыйныя даручэнні, у асобных – часовыя, але ніхто не стаіць у баку ад партыйных спраў. Для партыйнага калектыву стала правілам не абмяжоўвацца добрымі пажаданнямі, а без адкладу ставіць намеры на практычную аснову.

– Наша арганізацыя па-дзелавому клапоціцца аб выхаваўчай рабоце з моладдзю, – працягвала Алена Ліхолап. – Выказваючы пажаданне арганізаваць мерапрыемствы героіка-патрыятычнай накіраванасці, настаўнікі-камуністы напярэдадні Дня Вялікай Перамогі правялі ўрокі мужнасці, якія прайшлі на высокім узроўні. Камуністы ўдзельнічаюць у рабоце пасяджэнняў клуба «Малады спецыяліст», конкурсах, акцыях, мерапрыемствах, накіраваных на прафілактыку здаровага ладу жыцця. Мы цесна супрацоўнічаем з грамадскімі арганізацыямі: раённым саветам ветэранаў, раённымі арганізацыямі ГА «Белая Русь» і «БРСМ», раённай арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане. 

Далей гаварылася аб тым, што раённая арганізацыя КПБ заўсёды разглядвала свой удзел у выбарчай кампаніі як адну з важнейшых грамадска-палітычных задач. І з такой пазіцыяй нельга не пагадзіцца, паколькі падрыхтоўка да выбараў любога ўзроўню і ўдзел у іх палітычнай партыі з’яўляецца сур’ёзным экзаменам, праверкай баявітасці партыйных арганізацый і выбарнага партактыву. У ходзе выбарчай кампаніі асабліва праяўляецца ўзровень аўтарытэту сярод суайчыннікаў, ступень даверу выбаршчыкаў да праграмных палажэнняў любой партыі.

– Простыя, даступныя і зразумелыя мэты Камуністычнай партыі Беларусі – народаўладдзе і справядлівасць – павінны знаходзіць сваё месца ў сэрцах і розумах людзей, – сказала напрыканцы выступлення Алена Ліхолап.

Пасля справаздачы рэвізійнай камісіі, якую зрабіла яе старшыня Марына Ярмольчык, іх абмеркавання і прыняцця пастановы прысутныя на сходзе перайшлі да пытання абрання сакратара Крупскай раённай арганізацыі КПБ. У ходзе галасавання на гэту пасаду была вылучана кандыдатура Таццяны Мельнік. І гэта кандыдатура была адобрана ўсімі прысутнымі камуністамі. Ад імя ўдзельнікаў сходу Алена Ліхолап павіншавала Таццяну Мельнік з абраннем яе сакратаром раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.

Р.S. Напярэдадні ў Маладзечна адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Алена Ліхолап, якая на гэтай грамадскай рабоце адпрацавала 10 гадоў, у ліку іншых актывістаў атрымала юбілейны медаль.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.