• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

З нагоды юбілея Міншчыны ў Крупскай бібліятэцы дзейнічае выстава

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Адразу варта заўважыць, што цікавасць наведвальнікаў выклікаюць выданні, прысвечаныя знакамітым людзям Міншчыны, яе гістарычным і культурным помнікам, дасягненням у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

– Мінская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі і размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, – расказвае дырэктар раённай бібліятэкі Наталля Купрыянава. – Рэгіён не мае межаў з іншымі дзяржавамі, затое мяжуе з усімі іншымі абласцямі рэспублікі. Міншчыне, двойчы ардэнаноснай, першай сярод роўных, аддаюць талент і цяпло сэрцаў амаль 1,5 мільёна чалавек, якія жывуць і ствараюць на гэтай старажытнай і цудоўнай зямлі. У вобласці 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5 212 сельскіх населеных пунктаў. Сталічная вобласць – сэрца Беларусі, тут сканцэнтраваны навуковы і прамысловы патэнцыял нашай краіны. Якраз аб гэтым, але ўжо больш падрабязна, раскажуць кнігі, якія прадстаўлены на выставе «Квітней, мая Міншчына!»

З іх чытач даведаецца аб гісторыі ўтварэння Мінскай вобласці, аб тым, як праходзіла змяненне яе адміністрацыйных межаў. Цяпер у склад вобласці ўваходзяць 22 раёны. У альбоме-даведніку «Сэрца Беларусі – Міншчына» яны прадстаўлены ў алфавітнай паслядоўнасці і гэта выданне, у першую чаргу, для тых, хто хацеў бы як мага глыбей пазнаць Беларусь, яе гісторыю, культуру, традыцыі.

З цікавымі звесткамі аб вобласці можна азнаёміцца ў кнізе «Міншчына, наш мілы край», якая ўяўляе сабой разгорнуты партрэт цэнтральнага рэгіёну рэспублікі ў лічбах і фактах, што адлюстроўваюць яго гісторыю, эканоміку і культуру, яго ўклад ва ўсе сферы сённяшняга жыцця Беларусі. Аповяд аб сталічнай вобласці ілюструецца фатаграфіямі, якія даюць яркае ўяўленне аб людзях і справах, якімі ганарыцца ардэнаносная Міншчына. 

Вялікі інтарэс у наведвальнікаў бібліятэкі выклікаюць фотаальбом «Рэгіён. Мінская вобласць. Час дзеянняў і пераўтварэнняў», які расказвае чытачу аб асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, і энцыклапедыя «Рэгіёны Беларусі» ў сямі тамах, тры кнігі з якіх, дарэчы, прысвечаны Мінскай вобласці.

Сяброўству і плённаму супрацоўніцтву гарадоў Маскоўскай і Мінскай абласцей, у аснове якіх – умацаванне гандлёва-эканамічнага і прамысловага патэнцыялаў двух рэгіёнаў, развіццё сацыяльнай сферы, расшырэнне культурных сувязей, прысвечана кніга «Мы разам! Гарады-пабрацімы Падмаскоўя і Мінскай абласцей».  

На выставе можна таксама пазнаёміцца з наступнымі кнігамі: «Турыстычная мазаіка Беларусі», «Міншчына ў легендах і паданнях», «Мы – беларусы», «Гонар Крупшчыны», зборнікам песень «Квітней, Беларусь» пад рэдакцыяй нашага земляка Івана Цітаўца, асобныя выданні пра гарады Барысаў, Клецк, Гарадзея, Смалявічы, Дзяржынск, Нясвіж і інш.

І сапраўды, сучасная Міншчына – буйнейшы рэгіён Беларусі з высокаразвітым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. Яе нетры багатыя карыснымі выкапнямі: калійнымі і каменнымі солямі, жалезнай рудой, торфам, сапрапелямі, пясчана-гравійнымі матэрыяламі, мінеральнымі водамі. Кожны раён – гэта своеасаблівае суквецце лясоў і азёр, узгоркаў і раўнін. Тут прадстаўлена ўся прыродна-геаграфічная гама. 

Наогул, на выставе можна знайсці вычарпальную інфармацыю па гісторыі і сённяшніх днях сталічнай вобласці.

– Мы заўсёды з задавальненнем дапамагаем наведвальнікам бібліятэкі ў пошуках патрэбнай літаратуры, – зазначыла напрыканцы Наталля Купрыянава. – Упэўнена, што і літаратура аб Міншчыне будзе карыстацца вялікай папулярнасцю ў нашых чытачоў

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.