• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Меркаванне: "Радуе, што мясцовыя Саветы дэпутатаў імкнуцца добраўпарадкаваць населеныя пункты"

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць 18 лютага, – важная падзея для ўсіх. Зрабіць свой выбар – гэта не толькі грамадзянскае права кожнага, але і вялікая адказнасць. Адказнасць перад сабой, перад будучым пакаленнем. У гэтым пераканана жыхарка аграгарадка Нача, былы старшыня Нацкага сельсавета Галіна АКУЛЬЧЫК:

– У Начы я жыву ўжо больш паўстагоддзя, з іх 13 гадоў працавала галоўным аграномам калгаса «Камунар» і 32 гады – старшынёй Нацкага сельскага выканаўчага камітэта. Хачу адзначыць, што на маім жыццёвым шляху сустракалася шмат выдатных працавітых людзей.

Я і сёння ўспамінаю першую трактарыстку з вёскі Колас Вольгу Цішкавец. Затым яна доўгі час была звеннявой па льну і вырошчванні агародніны. За дасягненне высокіх ураджаяў з’яўлялася ўдзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Сцяга, выбіралася дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Шчырасцю, стараннасцю і ўвішнасцю заваявала павагу і звеннявая па вырошчванні льну Ліна Мароз.

Наогул, калгас «Камунар» у тыя часы стабільна трымаўся ў першай тройцы перадавых гаспадарак, а яго старшыня Сцяпан Алімпавіч Рубанаў неаднойчы выбіраўся дэпутатам абласнога, раённага, мясцовага Саветаў дэпутатаў. Многія работнікі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гэта – механізатар Фёдар Комар, даярка Надзея Васілеўская, брыгадзір брыгады механізатараў Міхаіл Алісіевіч, брыгадзір паляводчай брыгады Іван Панкавец, звеннявыя па вырошчванні льну Юлія Панкавец і Лідзія Занямонец, звеннявая па вырошчванні агародніны Соф’я Алесіевіч, жывёлавод Кірыл Гара, брыгадзір, начальнік вытворчага ўчастка, загадчык жывёлагадоўчай фермы Міхаіл Панкавец, звеннявая па вырошчванні агародніны Ганна Златкевіч, намеснік старшыні калгаса Мікалай Лытня, даярка і цялятніца Ефрасіння Сапрановіч, вадзіцель, трактарыст Міхаіл Пустарнакоў, трактарыст, загадчык майстэрняў Алег Мароз, механізатар Іван Шалак, вадзіцель Валянцін Моніч, даярка Марыя Разумовіч і многія іншыя. 

Задача кожнага працаўніка – рабіць сваю справу з поўнай аддачай, бо асабісты ўклад чалавека ў стварэнне моцнай і працвітаючай краіны немагчыма пераацаніць. Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка імкнецца зрабіць жыццё ў сельскай мясцовасці не менш камфортным, чым у гарадах. Не будзем аспрэчваць той факт, што адчувальна палепшыўся наш дабрабыт. Усе мы бачым, якімі дыхтоўнымі дамамі забудаваны ўсе вуліцы цэнтральных сядзіб гаспадарак. Радуе, што нашы мясцовыя Саветы дэпутатаў імкнуцца добраўпарадкаваць населеныя пункты, што і самі жыхары падтрымліваюць ініцыятыву дэпутатаў па навядзенні парадку. І прыкладаў таму можна прывесці вельмі многа, бо з кожным годам нашы вёскі становяцца ўсё прыгажэйшымі. І ўсё ж ёсць яшчэ ў вяскоўцаў праблемы, якія яны мяркуюць вырашыць з дапамогай раённай улады  і нашых дэпутатаў.

Заканчвае тэрмін сваіх паўнамоцтваў 27-е скліканне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Згодна з Выбарчым кодэксам ідзе падрыхтоўка да чарговых выбараў. Ужо ўтвораны тэрытарыяльныя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Завершана і вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Мяркую, што ў ходзе маючых адбыцца выбараў таксама сфарміруецца дастойны дэпутацкі корпус, які і будзе вырашаць задачы па далейшым паляпшэнні жыцця вяскоўцаў.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.