• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Меркаванне: "На выбары трэба ісці абавязкова – гэта выдатная магчымасць змяніць у лепшы бок многае"

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Ніна Міхайлаўна МОІК, ветэран педагагічнай працы, г. п. Бобр.

– Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў з’яўляюцца важнай вехай у развіцці дэмакратычнага грамадства. Натуральна, усе грамадзяне не могуць непасрэдна і пастаянна ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай і вырашаць праблемы. Жыццё сучаснага грамадства складанае і дынамічнае. Але менавіта пры дапамозе выбараў мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе, вылучаючы сваіх прадстаўнікоў у кіруючыя органы. Мы давяраем ім і добраахвотна перадаем частку сваіх правоў па кіраванні грамадствам.

Як вядома, выбаршчыкі мяркуюць па справах, што робяць нашы выбраннікі. Калі гаварыць аб гэтым, успамінаецца, як у свой час, калі я была дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, і, дарэчы, не аднаго склікання, выбаршчыкі мне таксама давалі наказы. І я імкнулася іх выконваць. У Бабры я жыву з 1957 года. Мой бацька  быў ваенным, таму мне давялося ў свае часы праехаць ад Брэста да Чукоткі. Нарадзілася ва Украіне, у горадзе Хмяльніцкі. Скончыла педагагічнае вучылішча ў Брэсце. Адкуль і была накіравана на Крупшчыну, дзе больш сарака гадоў адпрацавала настаўніцай пачатковых класаў Бобрскай сярэдняй школы. Узнагароджана знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», захоўваю Ганаровую грамату БССР, з’яўлялася сакратаром партыйнай арганізацыі школы, членам камітэта народнага кантролю. 

Жыву па вуліцы Барсукова. Ведаю, што сённяшнім дэпутатам даводзіцца нялёгка. Бачу, як яны стараюцца, каб і ў цэлым у гарадскім пасёлку, і на кожнай вуліцы быў парадак. Кожны год сельвыканкам праводзіць агляд-конкурс на лепшае падвор’е. І варта заўважыць, што ўсе пасялкоўцы імкнуцца, каб іх домаўладанне было добраўпарадкаваным і прывабным. Разглядваюць дэпутаты і запыты выбаршчыкаў. Я ўпэўнена, што і тыя дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якіх хутка будзем выбіраць, працягнуць эстафету добрых спраў і таксама будуць актыўна працаваць дзеля дабрабыту людзей.

На выбары трэба ісці абавязкова, бо гэта выдатная магчымасць змяніць у лепшы бок многае. Дэпутаты, якіх мы выбіраем, ведаюць любую сітуацыю ў сваім рэгіёне, канкрэтныя патрэбы насельніцтва. Хаця яны не маюць вялікіх фінансавых сродкаў, тым не менш, знаходзяць аптымальныя рашэнні і  імкнуцца дастойна рабіць сваю справу. Наш выбраннік павінен быць гатовы несці адказнасць за лёс кожнага з нас, не баяцца цяжкасцей і праблем, з якімі да яго пойдуць выбаршчыкі. Гэта вельмі няпростая місія. Самааддана працаваць дзеля дабрабыту сваіх выбаршчыкаў змогуць толькі тыя кандыдаты, каго ў мясцовыя Саветы прывядзе цвёрдае перакананне і імкненне канкрэтнымі справамі дапамагаць людзям.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.